Не веру нікому, пакуль сама не пераканаюся ў нечым. Нават калі разумныя, дасведчаныя людзі, якім давяраю, будуць казаць вельмі аргументавана — вось пра спектакль напрыклад… Напэўна, ніводная тэатральная пастаноўка не выклікала такога розгаласу сярод нашых чытачоў, як спектакль “Пане Каханку” Нацыянальнага драматычнага акадэмічнага тэатра імя Горкага. На сайце дагэтуль пакідаюць каментары на водгук Глеба Лабадзенкі, які змясціла газета. Дык добра гэта ці ўсё-такі дрэнна? Цікава, што вельмі шмат водгукаў тых, хто не бачыў спектакля, але асуджае. Ужо сам падыход: гэты Радзівіл быў зусім не такі!.. Навошта?!.. Тэкст цалкам.