Пасля таго, як katolik.life заўважыў тэндар на падрыхтоўку заключэння на пазбаўленне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці руін касцёла ў вёсцы Язвіны Драгічынскага раёна і надалі гэтаму розгалас, мясцовыя ўлады заявілі, што не збіраюцца пазбаўляць аб’ект статусу.
У газеце райвыканкама навіну назвалі фэйкам. Хоць на сайце дзяржзакупак тэндар можна ўбачыць і цяпер, піша katolik.life.

Тэндар на падрыхтоўку заключэння на пазбаўленне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці руін касцёла ў вёсцы Язвіны. Скрыншот t.me/katolik_life
Закупка ўжо была завершана. Але яна тычылася не выбару выканаўцы на падрыхтоўку заключэння, а мела на мэце вызначэнне максімальнага кошту закупкі.
Скрыншот газетнага артыкула: t.me/katolik_life
Верагодна, пасля вызначэння кошту альбо з прычыны розгаласу ўлады перадумалі пазбаўляць аб’ект важнага статусу. Прынамсі, так заявілі ў райвыканкаме: «Гаворкі аб выключэнні аб’екту са спісу культурна-гістарычных каштоўнасцяў не ідзе».