• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.08.2022 | Грамадства

Чаму трэба перастаць жыць мінулым?

Алесь Тодараў на budzma.org разбіраецца з тым, як перастаць адчуваць правіну за памылкі ў мінулым?


55.jpg
Крыніца: www.qui.help

Варта разумець, што памылкі — гэта частка чалавечага жыцця. Час ад часу іх дапускаюць усе. Калі вы хочаце адпусціць сваё мінулае, найперш змяніце сваё стаўленне да яго. Памылкі мінулага — гэта добры ўрок, які трэба як след асэнсаваць, але зусім не абавязкова разглядаць выключна ў негатыўным ключы. 

Бо адзін з законаў Мерфі кажа: «Калі нейкая непрыемнасць можа адбыцца, яна абавязкова адбудзецца».

Каб пазбавіцца ад ціску памылак мінулага, у першую чаргу трэба прызнацца самому сабе, што яны негатыўна ўплываюць на ваш эмацыйны стан у сучаснасці, то-бок вы ўсё яшчэ не можаце адпусціць сітуацыю. А гэта варта зрабіць. Кіруючыся прынцыпам: было, і было. 

Далей паспрабуйце праааналізаваць памылкі ў мінулым не праз прызму разваг аб тым, як тады трэба было паступіць, але падумайце, чаму вы зрабілі менавіта так, як зрабілі. Гэта дапаможа вам зразумець, дзе і чаму была здзейснена памылка, пазбегнуць яе ў будучыні і зменшыць пачуццё віны. Само ж пачуццё віны час ад часу з’яўляецца ў кожнага чалавека. Без выключэнняў. Таму не трэба думаць аб сваёй унікальнасці.

Чытайце яшчэ: Як настроіць сябе на пазітыўнае мысленне. Практычныя парады

Эфектыўныя тэхнікі, каб перастаць жыць мінулым:

Спытайце сябе, ці насамрэч прадуктыўныя такія думкі

— Ці дапаможа вам яшчэ адна «ментальная рэпетыцыя» будучай сустрэчы з начальнікам? Можа, час прызнаць, што вы ўжо дастаткова падрыхтаваліся?

Паглядзіце на сітуацыю збоку

56.jpg
Крыніца: ru.pinterest.com

— Ці будзе выпадак, які вы ўвесь час пракручваеце ў галаве, важны для вас праз пяць гадоў, або вы істотна перабольшваеце яго значнасць?

Факусуйцеся на адчуваннях

— Што вы чуеце, бачыце, нюхаеце і адчуваеце на смак тут і цяпер? Канцэнтрацыя на адчуваннях заўжды дапаможа вам вярнуцца ў сапраўдны момант.

Усе мы, абсалютна без выняткаў, незалежна ад адукацыі, выхавання і статусу ў грамадстве, схільныя меркаваць, што заўжды робім правільны выбар. Нават у тых выпадках, калі прымаем відавочна няправільныя, а часам нават фатальныя для сябе рашэнні.

Па прашэсці часу, калі робіцца відавочным, што была зроблена яўная памылка, мы пачынаем выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі для таго, каб пераканаць сябе ў тым, што тая нашая «няправільнасць» была насамрэч правільнай. Бо хочам пераканаць саміх сябе ў тым, што мы заўжды робім выключна тое, што павінны рабіць. 

На вялікі жаль, чалавеку значна прасцей бясконца перажываць уласныя правіны, падагнаўшы пад іх сотні апраўданняў, якія здаюцца разумнымі, аргументаванымі і лагічнымі. Чамусьці гэта значна лягчэй рабіць, чым прааналізаваць і выправіць хібы мінулага, або папросту адпусціць іх. 

Пэўна з гэтай прычыны і паводзіны, калі чалавек бясконца перажывае адну і тую ж сітуацыю, з’яўляюцца даволі распаўсюджанай практыкай. Але насамрэч прызнаваць свае памылкі — гэта вялікая сіла, а не слабасць, як тое прынята думаць у наш час. 

Бо калі не адпусціць мінулага, то і будучыні ніякай не атрымаецца. Так і адбудзеш жыццё ў спыненым часе і ва ўчорашнім дні. Безумоўна, да таго, што некалі было і адбылося, варта вяртацца. Але жыць адно душэўнымі траўмамі не выпадае, бо іх трэба пераадольваць, а не бясконца муляць. 

57.jpeg
Крыніца: rusplt.ru

Яшчэ вялікія мысляры мінулага лічылі, што адзін з самых карысных жыццёвых навыкаў — уменне хутка забываць усё дрэннае, не зацыклівацца на непрыемнасцях, не злавацца, не трымаць у сабе крыўду. 

Ды і наогул, не забіваць душу ўсялякім друзам...

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні

Яшчэ ў кастрычніку 2022 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, а цяпер з 1 па 15 чэрвеня 2023 ў Віленскім Беларускім...

valiancina_shauchenka
Культура

Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

Другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj падбудзецца 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту Фонд «Тутака»...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на ютуб-канале CHADANOVIČ прысвечаны самаму забароненаму беларускаму літаратару Альгерду Бахарэвічу і яго,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

Апошнія навіны

    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні
    Культура
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип