• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.03.2023 | Літаратура

«Песня Песняў» — гісторыя пра каханне ў Бібліі. Як яе рабілі Скарына, Барадулін і сучасныя перакладчыкі па-беларуску

Выйшла новае відэа на канале CHADANOVIČ пра каханне і тыя эмоцыі, якія яно абуджае, пра адну з самых загадкавых кніг у гісторыі чалавечай культуры, пра твор яўрэйскай Бібліі і Старога Запавету — «Песню Песняў».


У новым відэа:

— чаму мужчына ў кнізе называе каханую адначасова сястрой і нявестай;
— якім было бачанне твора з боку Францыска Скарыны;
— як Рыгор Барадулін зрабіў вольны пераклад па матывах «Песні Песняў» на славянскі лад;
— чым адрозніваюцца асноўныя сэнсы твора для яўрэяў і хрысціян;
— як фрагмент кнігі стаў адной з самых вядомых сцэн сусветнага кінематографа;
— як стваралася новая версія перакладу «Песні Песняў» на беларускую мову;
— у чым адрозненне перакладаў Сяргея Шупы, Рыгора Барадуліна і Васіля Сёмухі і які беларускамоўны варыянт лепшы.

Некалькі думак з відэа:

Што робіць у Бібліі кніга, дзе ніколі не прамаўляецца слова «Бог»? Што робіць у сакральным біблійным каноне кніга, дзе вядзецца пра зямное, пачуццёвае каханне між жанчынай і мужчынам? Злыя языкі дададуць, што між жанчынай і двума мужчынамі. Пры гэтым ужо ні раз адлучалі ад царквы і выносілі анафему скептыкам, якія бачылі ва ўсім гэтым толькі любоўную гісторыю. Мудрацы яўрэйскіх традыцый і розных канфесій у хрысціянстве знаходзілі ў гэтым падвоены і нават патроены код. Іншасказы даводзілі, што гаворка пра сакральнае — адносіны між зямнымі і нябеснымі справамі. Для яўрэяў адносіны між жаніхом і нявестай — гэта адносіны між Богам і богаабраным народам. Для хрысціян жаніх — гэта Ісус Хрыстос, а нявеста — гэта хрысціянская царква. Ёсць і іншыя канцэпцыі, дзе знойдуць у гераіні рысы Маці Божай.

«Устань, любая, прыгожая мая, і выходзь, бо вось зіма мінула, дажджы скончыліся і перасталі, кветкі з’явіліся на зямлі, надышла пара спеваў, голас галубкі чуваць у нашым краі».

Так і хочацца дадаць яшчэ адно іншасказанне — вобраз Беларусі, якая вызірне праз краткі, выйдзе насустрач з вясной так, як яе больш чым стагоддзе таму гукаў Янка Купала: «Выйдзі спаткаці вясну!»

Памятаем, што ёсць кнігі, якія выпрабоўваюць на трываласць нашу культуру, а нас саміх на мудрасць, адкрытасць і сучаснасць. Любая біблійная кніга, а «Песня Песняў» перадусім, канешне, пра гэта.

Выходзім з-за нашых кратак насустрач вясне і каханню, сустракаем вясну разам са свабодай, любоўю да чалавека і чалавецтва, і хай з гэтага народзіцца новая незалежная Беларусь.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы

Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады...

valiancina_shauchenka
Афіша Літаратура

Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе

У межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» 30 сакавіка а 15:00BY/14:00PL у прамым...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип