• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.04.2022 | Грамадства Замежжа Тэатр

Забойства Тарайкоўскага: погляд праз прыцэл

Тэатральны крытык Дзяніс Марціновіч напісаў для @by_culture рэцэнзію на спекталь «Error 403» па п’есе Мікалая Халезіна.


69.jpg
Фота: vabalava.ee

У беларускім тэатры прынята рэфлексаваць над падзеямі доўгія гады, калі не дзесяцігоддзі. За мяжой тое праходзіць хутчэй. Забойства Аляксандра Тарайкоўскага адбылося 10 жніўня 2020-га ля мінскай станцыі метро «Пушкінская». У сакавіку наступнага года драматург Мікалай Халезін паставіў кропку ў п’есе, напісанай на падставе гэтых падзей, а ўжо ў маі пераўвасобіўся ў рэжысёра і сам (разам з калегай ды жонкай Наталляй Калядой) паставіў яе ў тэатры Vaba Lava ў Эстоніі. Днямі, менш чым праз год пасля прэм’еры, спектакль даехаў да Вільні, дзе яго змаглі паглядзець як літоўцы, так і беларусы. «Error 403» — спектакль на эстонскай мове, для яго паказу на сцэне Літоўскага нацыянальнага тэатра падрыхтавалі бягучы радок на беларускай і літоўскай мовах.

Трэйлер спектакля

У такой аператыўнасці заўжды існуе небяспека: трапіць у палон эмоцый занадта лёгка, бо перажыванні яшчэ вельмі моцныя, каб абстрагавацца ад іх. Мікалай Халезін знайшоў небанальнае выйсце: уласна Тарайкоўскага сярод персанажаў п’есы няма, як адсутнічае ў спектаклі і сцэна забойства. Галоўны герой — супрацоўнік «Алмаза» Мікіта, які націснуў курок на «Пушкінскай». Аднак п’еса Халезіна — твор недакументальны, маналогі героя і яго размовы з іншымі асобамі — мастацкая фантазія драматурга.


70.jpg Фота: vabalava.ee

Сюжэт п’есы можа падацца досыць простым, лінейным. Мікіту ненадоўга адпускаюць дадому ўжо пасля падзеі Х: ён мусіць вярнуцца ў часць перад чарговым гарачым вечарам. Герой марыць адпачыць, але ўсе яго суразмоўцы — імі па чарзе становяцца жонка, сын, каханка, калегі ды начальнік — не даюць пераключыцца. Кожнага хвалююць пытанні пра будучыню. А яшчэ ўсе хочуць ведаць, што адбылося на «Пушкінскай» і хто ўласна забіў Тарайкоўскага. Урэшце герой пачынае размову сам з сабой.

71.jpg
Фота: vabalava.ee

Апошні выраз ужыты не ў пераносным сэнсе. Вобраз Мікіты — як, дарэчы, і яго камандзіра — па чарзе ўвасабляюць два акцёры. Пры такім рашэнні можна дазволіць другому Мікіту падаваць іранічныя рэплікі, а таксама інтэрпрэтаваць такі ход як змаганне дзвюх сіл у яго душы.

72.jpg Фота: vabalava.ee

Зрэшты, яркімі метафарамі «Error 403» небагаты. Найбольш нечаканая з іх — баксёрская груша, якая з рэчы для трэніровак пачынае выконваюць ролю кола гісторыі. Спачатку герой — гаспадар. Неўзабаве ён з лёгкасцю, а пасля і з цяжкасцю пачынае хавацца ад яе цяжкой няспыннай хады. Напрыканцы ж становіцца яе ахвярай.

73.jpg Фота: vabalava.ee

Але моцны бок спектакля ў іншым. Перад намі прафесійна пастаўленая псіхалагічная гісторыя з элементамі трылеру, якая трымае ўвагу гледачоў цягам усяго дзеяння. Стваральнікі спектакля не даюць волю празмерным эмоцыям. «Error 403» вытрыманы ва ўсіх аспектах: гукавым (кампазітар Johannes Valdma), візуальным (аўтар сцэнаграфіі і відэапраекцыі Раман Любы), сэнсавым. Гледача не агітуюць, яго пераконваюць. Наіўныя пытанні сына галоўнага героя (напрыклад, ён удакладняе ці затрымаюць яго, як і знаёмых, калі яны будуць выходзіць з крамы) і рэплікі каханкі (пра памер заробку яе былога мужа-айцішніка) прымушаюць галоўнага героя задумацца, а нейтральных гледачоў — калі такія выпадкова трапяць на паказ — засумнявацца ў сваіх перакананнях.

74.jpg Фота: vabalava.ee

Не самы моцны бок пастаноўкі — празмерна высокая палітычная планка: у спектаклі шмат падрабязнасцяў, а іх могуць ведаць і пазнаваць далёка не ўсе еўрапейцы. У «Error 403» згадваюцца былы ўкраінскі прэзідэнт Віктар Януковіч (не ўпэўнены, што ўсе памятаюць чалавека, які сёння жыве ў расійскім Растове), спецпадраздзяленне «Беркут», якое разганяла у Кіеве Майдан (потым яго байцам давялося бегчы ў Расію). Бадай, з кантэксту агульная логіка зразумелая, ды і частка аўдыторыі добра палітызаваная. Але непадрыхтаванаму гледачу ў гэтых фрагментах можа быць цяжкавата.

Да таго ж з агульнага бесстаронняга ракурсу, абранага Халезіным, крыху выбіваецца фінальны маналог. У ім сын галоўнага героя цытуе фрагмент лермантаўскага рамана «Герой нашага часу». Разважанні пра бессэнсоўнасць такога жыцця ўспрымаюцца як прысуд з боку наступнага пакалення, але ўсё выглядае занадта публіцыстычна і просталінейна. 

75.jpgФота: vabalava.ee

Зрэшты, фінал прымусіць сэрца любога скептыка сціснуцца. Па экране бясконцай стужкай бяжыць спіс палітвязняў: вока толькі і паспявае выхопліваць то адно, то другое знаёмае прозвішча. У гэтым кантэксце такі ход выглядае куды мацнейшым за лермантаўскія словы.

А ўжо на паклонах, на якія выходзіць цудоўны ансамбль эстонскіх акцёраў, — такое ўражанне, што замест іх ігралі беларусы, якія перажылі ўсе падзеі на ўласнай скуры — гучыць песня Nizkiz «Правілы»:

Мы выйшлi на вулiцу,

і кожны з нас

Не ведаў, куды iсцi

Напэўна, праз

Гадзiну згубiлicя б

Але ж хтосць уздыме сцяг.

Каля траціны залі застаецца іх даслухаць да канца — найлепшы тэст на вызначэнне, колькі тут беларусаў.

Спектакль Мікалая Халезіна арыентаваны на дзве розныя аўдыторыі. Беларусам ён дазваляе пазнаць сябе і сваё жыццё, адрэфлексаваць падзеі ўласнай гісторыі, зазірнуць у свядомасць учарашніх сяброў ці колішніх знаёмых, якія (не)чакана апынуліся па іншыя бакі барыкадаў. Жахарам іншых краін — даведацца пра падзеі 2020 года або актуалізаваць для сябе беларускі парадак дня, які непазбежна адыходзіць на другі план на фоне ўкраінскіх падзей. Абедзве задачы «Error 403» выконвае.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 26.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 26.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 26.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 26.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 26.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 26.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 26.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    • Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM