• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.04.2021 | Грамадства

Знесены ў Менску помнік Арджанікідзэ вернуць на месца і адрэстаўруюць

Помнік бальшавіцкаму дзеячу стаяў на тэрыторыі, якая раней належала менскаму заводу вылічальных машын. 23 красавіка помнік збілі з пастаменту і вывезлі. Як высветлілася, не назаўсёды, бо знос не ўзгаднілі, піша выданне «Новы Час».


000.png

23 красавіка ў тэлеграм-канале «Сцежкі Беларусі» з’явілася навіна аб тым, што ў Менску знеслі помнік аднаму з кіраўнікоў СССР, сябру Палітбюро ЦК УКП(б) Грыгорыю Арджанікідзэ, які стаяў на тэрыторыі заводу, названага ягоным імем.

Паведамлялася, што так зрабіць распарадзіліся новыя ўладальнікі тэрыторыі колішняга прадпрыемства — забудоўшчык «Тапас».

Але 24 красавіка тэлеграм-канал «Спадчына» са спасылкай на «Тапас» паведаміў, што знос помніка і яго вываз не ўзгаднiлi з уладамі, таму помнік адновяць і вернуць на месца.

У «Тапасе» распавялі, што скульптуру адрэстаўруюць бліжэйшым часам. Яе ачысцяць ад плямаў, ліквідуюць драпіны і сколы.


«Асобныя часткі помніка будуць злучаныя ў адзіную кампазіцыю з дапамогай адмысловага клею, затым скульптуру адпаліруюць і адновяць. Рэстаўрацыйныя работы будуць праводзіцца за кошт забудоўшчыка», — растлумачылі ў кампаніі.

У 1960 годзе менскаму заводу па вытворчасці электронных вылічальных машын прысвоілі імя Арджанікідзэ, а праз некалькі гадоў на тэрыторыі прадпрыемства ўсталявалі помнік у гонар бальшавіцкага дзеяча. Аўтарам скульптуры стаў заводскі мастак Дзегцяроў, які зрабіў прыкладную копію арыгінальнай скульптуры 1937 году.

У найноўшы час тэрыторыю заводу прадалі тром прыватным інвестарам, у тым лiку знакамітаму забудоўшчыку «Тапас».

Грыгорый (Сэрго) Арджанікідзэ (1886 — 1937) — партыйны і дзяржаўны дзеяч СССР. За рэвалюцыйную дзейнасць яго неаднаразова арыштоўваў царскі ўрад. Адзін з кіраўнікоў Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 году. Наведваў Беларусь як прадстаўнік ЦК РСДРП(б) у тым жа 1917 годзе і як член Рэўваенсавету 16-й арміі Заходняга фронту ў 1919 годзе.

З 1920 году старшыня Каўказскага бюро ЦК і сакратар Закаўказскага крайкаму РКП(б). З 1926 старшыня ЦК ВКП(б), наркам Рабоча-сялянскай інспекцыі, намеснік старшыні СНК і Савету Працы і Абароны СССР. З 1930 году — у Палітбюро ЦК ВКП(б), а з 1932 — наркам цяжкай прамысловасці СССР.

Скончыў жыццё самагубствам. Паводле адной з найбольш распаўсюджаных версій, Арджанікідзэ не падтрымаў масавыя рэпрэсіі Сталіна, заявіўшы пра іх трагічнасць і шкоднасць для будучыні, у тым ліку з-за страты каштоўных спецыялістаў. Гэта і прывяло яго да самагубства. У наступныя гады жонка і браты Арджанікідзэ трапілі пад рэпрэсіі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 11.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 11.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 11.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 11.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне
  • 11.06 — 15.06Выстава «Я хачу дадому» ў Вільні

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип