• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.10.2014 | Музагляд з Сяргеем Будкіным

Port Mone. Бясконцы рэпіт і мэдытацыя

Каб запісаць гэты дыск, музыкі з гурта Port Mone ў літаральным сэнсе сышлі ў лясы.

Паводле легенды, Аляксей Варсоба і кампанія адмовіліся ад працы ў студыі на карысьць натуральнай акустычнай прасторы. Запіс кампазыцый быў зладжаны проста ў лесе. Шолаху лістоты і павеваў ветру тут ня ўчуеш, але на агульную атмасфэру дыску гэта, безумоўна, наклала адбітак. Наогул яго можна назваць саўндтрэкам да восені паводле настрою.

Port Mone яшчэ сваім дэбютным дыскам “DIP” (2009) заслужылі  права быць у першым шэрагу беларускіх гуртоў, назвы якіх з гонарам называеш цікаўнаму замежніку. Той альбом атрымаў дзьве даволі паказальныя ўзнагароды – “Альбом году” па вэрсіі замежных экспэртаў на прэміі Experty.by і “Найлепшы замежны альбом” па вэрсіі харвацкага музычнага парталу terapija.net. У пошуках лэйбла-выдаўца музыкі выйшлі на славакаў, якія выдаюць джаз, нэакласіку і авангард.

Ад “Thou” чакалася такой ж яснасьці, нават прасьветленасьці, як ад “DIP” – каб трэкі клаліся лёгка на сэрца. Але чаканьняў у гэтым пляне рэліз ня спраўджвае да канца. Можа быць, таму, што музыка Port Mone стала яшчэ менш прадказальнай і абсалютна няўлоўнай. Космас гэтага альбому з наскоку не спасьцігнуць. Адчуваньне пры праслухоўваньні такое, што намагаешся ўгледзецца ў карціну, а яна расплываецца перад вачыма. Нібы дыск гэты сабраны з абсалютна розных аскепкаў, якія аніяк не ўкласьці ў суцэльнасьць. Зрэшты, як і “DIP”,  “Thou” варты бясконцага рэпіту ды мэдытацыі.

“Thou”  пабудаваны на гучаньні трох інструмэнтаў – дамінуе акардэон, а мацуюць кампазіцыю бас і перкусіі. Гучыць усё абсалютна самадастаткова і аб’ёмна. Кампазіцыі ўспрымаюцца як жывая матэрыя, яны яўна пісаліся так як ёсьць – без дубляў і накладаньняў. Музыкі наогул дасягнулі такога эфекту, што нават калі яны змаўкаюць, гэта выглядае музыкай, як у трэку “Liturgy”. Стылістычна акрэсьліць тое, што робяць Port Mone, даволі няпроста, але дакладна, што яны будуць дарэчы і на фольк-, і на рок-, і на джаз-фэсьце. Ну і самая асноўная асацыяцыя, якая паўстае ў сувязі з музыкай Port Mone, – гэта кіно. Ідэальны гурт для стварэньня саўндтрэкаў да даўно зьнятых нямых фільмаў ды сучаснага паранаідальнага аўтарскага кіно.

Набыць дыск можна на сайце лэйбла Hevhetia

 

Ідэя: 10
Выкананьне: 9
Тэксты: –
Запіс: 9
Аздабленьне: 9

 

Сяргей Будкін 

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

Апошнія навіны

    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип