Прэс-канферэнцыя, прысвечаная музычнаму праекту “Лета-Party”

15.05.2009 Музыка

Шчыра запрашаем Вас прыняць удзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай музычнаму праекту “Лета-Party”.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 19 траўня ў 16:00 у канферэнц-залі Пушкінскай бібліятэкі (вул. Залатая Горка 19, ст.м.”пл.Якуба Коласа”).

Чакаецца выступ гуртоў-удзельнікаў праекту “Лета-Party”, інфармацыя аб канцэпцыі самога мерапрыемствы, музычных калектывах, якія прымаюць удзел у праекце, а таксама невялікія сюрпрызы для ўсіх журналістаў!

Будзем радыя вас бачыць!