4 і 5 снежня у Берасці і Горадні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” сумесна з інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат” правялі чарговыя семінары па абароне аўтарскага права. На сустрэчы прысутнічалі сябры абласных аддзяленняў і рэгіянальныя журналісты.
На семінары па аўтарскім праве ў рэдакцыі газеты “Брэсцкі кур’ер”
Юрыстка Вольга Сямашка чытае лекцыю ў Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry
Вольга Сямашка і Сяргей Астравец
Былі абмеркаваныя актуальныя пытаньні сучаснага стану выдавецкай справы і ўзаемаадносінаў аўтара і дзяржавы.
У далейшай праграме семінараў – Гомель і Віцебск. Арганізатары будуць радыя бачыць усіх цікаўных. Даты і месца правядзення будуць вядомыя пазней – сачыце за анонсам!
Таксама ў Берасці ў рэдакцыі газеты “Брэсцкі кур’ер” 4 снежня з удзелам аўтраў адбылася прэзэнтацыя 8-га нумару абласнога літаратурнага альманаха “Жырандоля”. На сустрэчы прысутнічалі аўтары выдання і рэдакцыйная калегія. Памочнік старшыні ГА “СБП” Усевалад Сцебурака прывітаў прысутных, распавеў пра бягучыя справы арганізацыі ў сувязі з падрыхтоўкай да справаздачна-выбарчага з’езду ды павіншаваў берасцейцаў з выхадам калектыўнага зборніка.
Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, фота Яраслава Іванюка, “Камунікат”