• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.06.2023 | Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз жыццёвыя акалічнасці, у тым ліку неабходнасць з’ехаць з краіны, мусілі кардынальна змяняць звыклую сферу занятасці. Што паказалі гэтыя паўгода працы і якія вынікі прынеслі, распавяла мэнэджарка праекту Women in Tech Ганна Самарская.

1-2.png


— Праект Women in Tech задумваўся ў 2020 годзе, калі Цэнтр гендарных даследаванняў ЕГУ разам з Еўрапейскім Саюзам хацелі зрабіць нешта інфраструктурнае для Беларусі. І стала зразумелым, што ствараць адукацыйныя і кар’ерныя магчымасці для дзяўчат і жанчын, якія хацелі б звязаць свой лёс з ІТ, было б вельмі файна і класна.

Вельмі доўга мы пачыналі гэты праект і ў сувязі з вайной ён адкладаўся. Першую сваю адукацыйную праграму мы запусцілі ў верасні 2022 года. Менш за год таму. Сёння ў нас ужо ёсць два выпускі і ментарскай праграмы, і першага адукацыйнага кар’ернага курса, і некалькі канферэнцый, зрабілі мы даследаванне індустрыі. І можна сказаць, што да сённяшняга моманту мы не толькі стварылі класны адукацыйны прадукт, але і згуртавалі вакол праекта вялікую супольнасць дзяўчат і жанчын, беларусак, якія жывуць у літаральным сэнсе ва ўсім свеце і працуюць у ІТ альбо плануюць працаваць у ІТ.

— Ёсць такі стэрэатып, шт ІТ — гэта такая больш мужчынская сфера. Звычайна — «айцішнікі». «Айцішніцы» — неяк не дужа распаўсюджаны фемінітыў. Наколькі эфектыўная праца жанчын, асабліва не з «нуля», не з інстытуту? Наколькі гэтая праца адрозніваецца ад мужчынскай, ад моладзевай?

— Калі казаць пра здольнасці, то, вядома ж, няма розніцы — будзе гэта дзяўчына ці мужчына. Мы можам стварыць любую кар’еру. З іншага боку атрымліваецца, і гэта бачна ў тым ліку і з даследавання, якое мы праводзім, дзяўчаты ў меншай ступені наважваюцца ісці ў тэхналагічныя ІТ-прафесіі, таму што цягам вялікай колькасці часу ім прыпісваюцца цалкам іншыя ролевыя мадэлі. Ім распавядаюць і ў школах, і потым ва ўніверсітэтах зусім пра іншыя прафесіі.

Прыкладна 90% рэспандэнтак у даследаванні сказалі, што ў сваім жыцці яны сустракаліся з такога роду ўстаноўкамі. Усім нам вядомыя фармулёўкі «дзяўчынкі — гуманітарыі, хлопчыкі — тэхнары». І, вядома ж, калі дзяўчынка гадуецца ў такім «соусе», яна ад пачатку разумее, што ён нібыта трэба займацца нечым іншым, але не тэхнічнымі прафесіямі.

Але, дзякуй богу, усё змяняецца. І сёння ідзе вялікая праца над асэнсаваннем і ролі жанчыны ў грамадстве. Дзякуючы такім ініцыятывам, як наша, і таму, як у глабальным свеце змяняецца ўспрыйманне ролі, у тым ліку, і жанчыны ў ІТ, гэтыя патэрны змяняюцца. Калі казаць пра ІТ-сферу тут і цяпер і зірнуць на беларускую ІТ, дык мы бачым, што там, вядома ж, ёсць 20-25% — гэта жанчыны.

Але праблема палягае ў наступным: гэта ўсё яшчэ прафесіі не выключна тэхнічныя. Гэта такі «бэк-офіс», то бок, гэта камунікацыя і піяр, магчыма, праца недзе ў фінансах. То бок, гэта такое суправаджэнне ІТ. І вядома ж, гэта ўсё яшчэ не ёсць добра з тае прычыны, што, калі кампаніі скарачаюцца ці, напрыклад, калі перабудоўваюцца там ці рэлакуюцца, дык у меншай ступені надаюць увагу менавіта гэтым софт-прафесіям, назавем гэта так.

Але гэта не азначае, што няма дзяўчат там у распрацоўшчыцах, у кодэрах, у QA-інжынерынгу. Досвед нашага праекту паказвае, што такіх беларусак ну вельмі шмат і яны займаюць пазіцыі ў такіх самых асноўных, топавых кампаніях не толькі ў беларускім ІТ, але і ў глабальным. Пра што гэта сведчыць? Значыць, гэта магчыма.

Але іншы момант, што нават унутры самой ІТ-супольнасці, на жаль, гэтыя гісторыі, гэтыя ролевыя мадэлі ў меншай ступені дэманструюцца. І часткова — куды рухаецца наш праект цяпер, мы хочам больш распавядаць гісторыі беларускіх жанчын, якія адбыліся ў ІТ, мы іх бачым.

Скажу шчыра, што яшчэ год таму мы не ведалі такой колькасці імёнаў. І мне самой было вельмі дзіўна іх усіх знайсці. І хачу сказаць, што гэта для ўсёй нашай медыйнай прасторы, мне здаецца, і выклік, і такі пункт росту, магчыма, — распавядаць паспяховыя гісторыі жанчын у глабальным ІТ. Яны рэальна ёсць і яны вельмі класныя і цікавыя.

— Ці ёсць ужо ў вас вынікі — ці працуюць выпускніцы праекту ў «жывых», рэальных ІТ-кампаніях?

— Я ўжо сказала, што ад пачатку першай праграмы паўгода пройдзе ў чэрвені. То бок, зможам падвесці там вельмі дакладныя вынікі. Але так! Нашыя ўдзельніцы адзначаюць, што многія з іх, дзякуючы ўдзелу ў праграме і ўвогуле ўдзелу ў праекце Women in Tech, здолелі зрабіць гэтыя кар’ерныя крокі наперад. Нехта ў прынцыпе змяніў сваю прафесію і прыйшоў у ІТ. Нехта, напрыклад, калі людзі прыходзяць на ментарскую праграму, яны ж не абавязкова мусяць працаўладкоўвацца ў іншыя кампаніі, яны часта шукаюць для сябе магчымасці перайсці на пазіцыю вышэй, альбо, магчыма, узяць нейкі большы праект. Вялікая колькасць удзельніц адзначае: «Так! Удзел быў класны!» І ў нас ёсць гэтыя гісторыі поспеху, калі дзяўчаты працаўладкаваліся ў ІТ.

Цалкам размову з мэнэджаркай праекту Women in Tech Ганнай Самарскай слухайце ў плэеры ніжэй:

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип