• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.07.2018 | У краіне

Прарочае слова Янкі Купалы натхняе

8 ліпеня ў Радашковічах пад Мінскам пры касцёле Святой Тройцы адбыўся штогадовы Купалаў фэст, арганізаваны парафіяй разам з літаратурным музеем Янкі Купалы. Фэст праходзіць ужо ў пяты раз, і паўдзельнічаць у ім прыбылі госці з розных гарадоў – Мінска, Магілёва, Гародні. Важна, што пры адсутнасці дзяржаўнай ініцыятывы менавіта каталіцкі касцёл бярэ на сябе выхаваўчую і асветніцкую фунцыю, працуючы з моладдзю і прапагандуючы скарбы беларускай літаратуры. Праўдзівае беларускае слова нясе грамадзе святар з сімвалічным прозвішчам –Быкаў.

SAM_3276

Фэст распачаўся са святой імшы, якую быў запрошаны цэлебраваць дырэктар Радыё Марыя на Беларусі ксёндз Аляксандр Улас.  Ва ўступным слове ксёндз-пробашч касцёла, дзе быў ахрышчаны Янка Купала, Юрый  Быкаў распавёў, што ў гэтым годзе 100- годдзя БНР робіцца спроба спасцігнуць творчасць Купалы як сапраўднага прарока Беларусі.Тэма прарокаў, якія паказвалі народу, як выйсці на шлях праўдзівага жыцця, гучыць у Старым і Новым Запаветах. Гэта ж тэма пранізвае творчасць народнага песняра Янкі Купалы. У вершы “ Прарок” ён  пісаў:

“Пара ў  рукі браць паходні,

Уставаць, ісці, ноч асвятляць!

Бо што не возьмеце сягоння,

таго і заўтра вам не ўзяць”

“Янка Купала вучыў у сваіх вершах, як належыць любіць Бацькаўшчыну. Любоў да сваёй зямлі павінна быць напоўнена любоўю Божай і натхненнем”, -падкрэсліў ксёндз Юры Быкаў.

SAM_3296

Удзельнікі свята розных узростаў супольна прачыталі вершы Янкі Купалы: “Над Айчызнай сваёй”, “ Мая малітва”, “ Бацькаўшчына”,” Песня мая”, “ Спадчына” і іншыя.

Супрацоўніца дзяржаўнага музея Янкі Купалы Марыя Барткова распавяла пра малавядомыя факты з біяграфіі паэта і паведаміла пра выставачны праект  “ Маладая Беларусь”, які адбудзецца ў канцы 2018 года ў музеі.

У музычнай частцы фэста выступілі гурты “Ubi caritas” і “Miareza». Шчырыя парафіянкі пані Марыя, Яніна і Тэрэза напяклі пірагоў  і частавалі ўсю грамаду.

Удзельнікі фальклорнага гурта “Miareza» Юлія Літвінава і Зміцер Мурашка на касцёльным двары наладзілілі танцы і навучылі гасцей традыцыйным фігурам: кракавяку, полечцы, падэспані, лявонісе.  Бацькі і дзеці з задавальненнем вадзілі карагоды і добра праводзілі час ў лагодны летні дзень.

SAM_3297

Старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў у другі раз прывёз сваіх сяброў на свята разам з наведваннем Вязынкі і іншых мемарыяльных Купалаўскіх мясцінаў. Фэст з кожным годам будзе пашыраць колькасць удзельнікаў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип