Здымаецца працяг дакументальнага фільма Accidential President («Выпадковая прэзідэнтка»), прысвечанага ўнутранаму крызісу ў Беларусі і працы дэмсіл, піша «Еўрарадыё».
Постэр фільма «Выпадковая прэзідэнтка» / Martin Herring and Mike Lerner
Пра гэта стала вядома падчас культурных мерапрыемстваў, прысвечаных пяцігоддзю 2020 года. Новы фільм засяродзіцца на падзеях апошніх двух гадоў, трапіць туды і момант с вызваленнем Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў.
Мінулы фільм выйшаў у 2024 годзе, а здымаўся ён чатыры гады брытанскімі рэжысёрамі Марцінам Херынгам і Майкам Лернерам. У ім распавядаецца як паўстаў Офіс Святланы Ціханоўскай, з якімі выклікамі ён сутыкнуўся, пра сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і пачаткам паўнамаштабнай вайны ва Украіне.