• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.08.2019 | Маё права

Празмерная апека — таксама гвалт?

З самага дзяцінства я сутыкаўся з гісторыямі, калі некаторых маіх равеснікаў кантралявалі па поўнай. Пастаянныя званкі, справаздачы, абавязкова ў пэўны час быць дома, кантроль доступу да камп’ютара, сеціва, кніг і г.д. А ці дапамагае гэта? Можа, гэта таксама версія гвалту над дзецьмі? Давайце паразважаем. 

Вядома, бацькі ў асноўным хочуць як лепш. Збольшага тут граюць вялікую ролю асабісты вопыт і памылкі, што яны дапусцілі. Але спробы перадаць гэтыя веды бываюць вельмі рознымі. Асабіста мне спрабавалі патлумачыць і размаўлялі, але выбар — паверыць ці праверыць на сабе — быў за мной. І так, памылкі былі, затое я гэта выдатна разумею і навучыўся прыслухоўвацца і крытычна ацэньваць парады. Добра гэта ці дрэнна — іншае пытанне. Але ёсць і крайнасць — калі ідзе спроба сапраўды абараніць ад любой бяды. А паколькі жыццё само па сабе небяспечнае, то атрымліваецца... Жыццё зберажэння ад жыцця. 


Напрыклад, пастаянныя званкі. Зразумела, што неабходна, каб так ці інакш дзіця казала, што з ім усё ў парадку, што яно не ў небяспецы, але часцяком, замест таго каб пра гэта казаць і выпрацаваць нейкі алгарытм сувязі сумесна, гэта выглядае як мабільнік, што бясконца вібруе. 

А цяпер я патлумачу, як гэта выглядае збоку. Вось гуляюць сябры па вуліцы, абмяркоўваюць, жартуюць, можа, у які парк пайшлі. Ва ўсіх усё ціха, у парадку, самадастатковыя падлеткі, а ў аднаго пастаянна разрываецца мабільнік. Вядома, сябры пачнуць пытацца, а часам нават з гэтага рагатаць і падколваць, бо пра якую павагу можна казаць, калі гэта падобна на «мамчынага сыночка»? А што сама ахвяра? Дык у яе падвоены, а часам і патроены стрэс.

Па-першае, яму назвоньваюць бацькі, ён разумее, што пачнецца допыт, а калі раптам нейкі гук ці слова не спадабаюцца, то крык будзе чуваць ва ўсёй кампаніі, што толькі павялічыць градус сітуацыі. Калі не падыме ці скіне, то пачнецца яшчэ больш інтэнсіўны абзвон, што выклікае толькі насмешкі, а ахвяра будзе ўжо моўчкі паціху ненавідзець бацькоў за такое неразуменне таго, што яна можа не можа цяпер размаўляць не з прычыны небяспекі, а таму, што ёсць іншыя справы. І хутчэй за ўсё будзе акт бунту (што і здаралася) — мабільнік разраджаўся. 

Ведаючы наступствы, тады прыдумвалі адгаворкі, што мабільнік сеў. А тут ужо новы слой пачаўся — выпрацоўваецца звычка хлусіць, каб самому было спакайней. А потым ужо можа завесціся звычка ўвогуле падчас сустрэч выключаць гук ці тэлефон. Спакайней хоць. І вось пытанне — гэта хіба не псіхалагічны гвалт? Як бы з аднаго боку відавочная бацькам праблема «а дзе ён швэндаецца», а з іншага — адзін з найпрасцейшых сродкаў давесці камунікацыю з дзіцем да поўнага недаверу, хлусні і маўчання.

Другі «кейс» — абмежаванне перасоўвання. А раптам гопнікі, наркаманы ўсялякія і г.д.? Не, лепш няхай дома сядзіць! Окай, выдатна. Апроч таго, што такое дзіця хутка заслужыць рэпутацыю аўтсайдара, дык яно яшчэ будзе зусім непадрыхтаванае да любой пазаштатнай сітуацыі ў жыцці. І што мы атрымліваем? Людзей, што пры любой праблеме ўцякаюць у кусты, не могуць нават за сябе ўзяць адказнасць, а існаванне гопнікаў і бамжоў выклікае непадробны жах. Вядома, што можа здарыцца ўсялякае, але, можа, лепш дзіця да гэтага падрыхтаваць, навучыць яго выжываць у розных сітуацыях? А так нават сярод равеснікаў з яго будуць здзекавацца, а часам нават біць. 

Спадзяюся, зразумела, што ў гэты час бойкі бываюць. І тут у ахвяры два выйсці: стаць хранічным аўтсайдарам ці далучыцца да кагосьці больш моцнага, каб атрымаць абарону. У абодвух выпадках гэта будзе даволі бязвольны чалавек-прыстасаванец, што не здолее думаць сваёй галавой, а будзе толькі ісці за кімсьці. Дарэчы, менавіта такія і трапляюць потым у дрэнныя кампаніі, бо праз комплексы хочуць выглядаць крутымі любымі сродкамі. На жаль, шмат хто так і скончыў на ігле ці падчас жорсткай бойкі... Ці не гвалт гэта?

Ну і трэці, апошні, прыклад. Абмежаванне інфармацыі. Часцяком я чую пра розныя ўзроўні бацькоўскага кантролю і г.д. Ну халера, ці магчыма абмежаваць інфармацыю ў ХХІ стагоддзі, дзе выхад да сеціва з кожнай кропкі?! Чаму замест таго, каб з дзяцінства прывіваць медыяэкалогію, крытычнае мысленне і ўменне фільтраваць, абіраюць самае простае — паставіць блакіроўку? Добра, спачатку вы, можа, і дасягняце поспеху, а што потым? 

Дзіця/падлетак рана ці позна атрымае поўны доступ, дзе перад ім будзе проста бясконцы паток нефільтраванай інфармацыі, якая часам можа быць і небяспечнай (памятаем пра чорныя рынкі і нелегальныя рэчы ў Дарк Нэце). І як вы думаеце, без падрыхтоўкі зможа ён з гэтым справіцца? Ды не, чалавек будзе верыць абсалютна любой інфармацыі, махляры з лёгкасцю будуць разводзіць яго на грошы ці яшчэ што, а вынікам будзе бясконцае абурэнне перад інфармацыйнай разнастайнасцю і адсутнасцю крытычнага мыслення. Дарэчы, калі што, права чалавека на інфармацыю распаўсюджваецца на дзяцей. Таму, можа, замест забароны навучыць у гэтым існаваць? А інакш... Няўжо не гвалт?

Відавочна, жыццё — не самая бяспечная гульня. Тут існуюць хваробы, забойствы, маньякі, гопнікі, маргіналы, чорны бізнес і шмат чаго іншага, што можа прывесці да смерці ці яшчэ чаго горш. Але ці навучыць такі гвалт, як татальная абарона, існаваць у гэтым? Ці, можа, наадварот, забароны і крыкі прывядуць дзяцей да іншай высновы — самім праверыць і пацягнуцца да гэтага, аб’явіць бунт? Дык, можа, замест непатрэбных забаронаў навучыць, адаптаваць? Навучыць жыць, а не абараняць ад гвалту гвалтам?

 

   Лаймуціс Сакалоў для budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 27.03 — 09.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава «Дух Полацка» ў Вільні

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип