• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.02.2012 | Фотаконкурс

Прэзентацыя альбома “Прэс-фота Беларусі — 2011” (фотарэпартаж)

У галерэі “Ў” прайшла прэзентацыя альбома “Прэс-фота Беларусі — 2011”, у які ўвайшлі працы пераможцаў фотаконкурсу Belarus Press Photo. Рэдкі выпадак: самі журналісты давалі аўтографы, вядоўца імпрэзы Зміцер Вайцюшкевіч без перашкодаў спяваў песні са свайго рэпертуару, а паэт і палітык Уладзімір Някляеў прызнаўся, што ў маладосці марыў стаць фотамастаком.

“Мне падабаецца гартаць гэты фотаальбом”, — прызнаўся прысутным Зміцер Вайцюшкевіч, якога паклікалі на ролю вядоўцы прэзентацыі. Спявак пагадзіўся з радасцю, заявіўшы, што конкурсы для тых, хто імкнецца зафіксаваць нашае жыццё ў Беларусі, здараюцца нячаста, таму для яго гэта справа пачэсная.

Зміцер Вайцюшкевіч

У альбом “Прэс-фота Беларусі — 2011” трапілі найлепшыя здымкі лаўрэатаў конкурсу — фатографаў як недзяржаўных, так і дзяржаўных СМІ. “Усе яны ўвайшлі ў гісторыю беларускай фотажурналістыкі”, — зазначыў сябра аргкамітэта, фатограф Вадзім Заміроўскі. Кіраўнік кампаніі “Zнята” Сяргей Міхаленка расказаў, што калі яны толькі пачыналі конкурс у 2010 годзе, то яшчэ не ведалі дакладна, дзеля каго і чаго тое робіцца. “Але цяпер, узяўшы ў рукі ўжо другі альбом, разумееш, што першы можа быць выпадковасцю, а другі — ужо тэндэнцыя. Таму абавязкова будзе і трэці, і чацверты, і пяты”. Да 19 лютага аргкамітэт Belarus Press Photo прымае працы ўдзельнікаў трэцяга конкурсу.

Сяргей Гудзілін

На прэзентацыі фотаальбома была рэдкая магчымасць пачуць песні Змітра Вайцюшкевіча ўжывую. Музыка праспяваў некалькі сваіх твораў, павіншаваў усіх з тым, што “мы не здаемся і робім справу, каб перамагчы на гэтай зямлі”, ды разыграў колькі фотаальбомаў. На пытанне, хто аўтар фота на вокладцы “Прэс-фота Беларусі — 2011”, адказалі без цяжкасцяў. Тым больш што фатограф гэты праводзіў на паўгадзіны раней тут сваю аўтограф-сесію. Уладальнік Гран-пры конкурсу, супрацоўнік “Нашай Нівы” Сяргей Гудзілін расказаў пра свой здымак-пераможцу “Салдаты глядзяць “Панараму”. “На маю думку, гэтае фота яскрава адлюстроўвае стан беларускага грамадства”, — зазначыў Сяргей ды прызнаўся, што прыемна адчуваць сябе найлепшым фатографам года: “Клічце цяпер на вяселлі і карпаратывы”, — з усмешкай вымавіў ён.

Уладзімір Някляеў

Сваё слова ўзяў і Уладзімір Някляеў. У гэты вечар паэт і палітык не чытаў сваіх твораў і не казаў урачыстых прамоваў, а проста падзякаваў журналістам за іх няпростую справу ды прызнаўся, што сам некалі марыў стаць фотамастаком. Пры канцы імпрэзы Зміцер Вайцюшкевіч пажадаў беларускай фотажурналістыцы квітнець. “Каб прыйшлі такія часы, калі папарацы будуць поўзаць на пузе і здымаць мяне голага на хутары”, — пад смех і апладысменты скончыў вядоўца прэзентацыю “Прэс-фота”.

Мікалай Дубавіцкі, фота – Зарына Кандрацьева


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка

Праз пяць месяцаў з мінскага СІЗА-1 выйшаў на волю палітвязень Віктар Бойка, піша reform-by. «Па сканчэнні...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса

Пра кіраўніка паўстаньня 1794 года супраць расейскай акупацыі вядомыя шматлікія факты і падрабязкі яго збройнай барацьбы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.   Наталлю затрымалі ў Мінску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка
    Грамадства Гісторыя
    Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса
    Грамадства
    Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип