2 чэрвеня 2015 у мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна «Голас Паэта», які пабачыў свет супольнымі намаганнямі студыі «Гукапіс» кампаніі prastora.by, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Арт-Сядзібы. Пачатак у 18.00. Уваход вольны
Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014
Возьмуць удзел: Зінаіда Бандарэнка, Раіса Баравікова, Міхась Башура, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Таццяна Матафонава, Уладзімер Някляеў, Міхась Скобла, Барыс Пятровіч, а таксама родныя, блізкія і калегі спадара Генадзя (праграма ўдакладняецца). Вядучы вечара Усевалад Сцебурака.