• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.01.2016 | Культура

Простымі словамі: што да чаго ў калядаванні

Старадаўнія традыцыі калядавання і  абыходу дамоў ніколі не знікалі на Беларусі. Засталося багата звестак, як праходзіла адно з самых вясёлых, цікавых і разнастайных святаў гадавога цыклу. Гэты невялікі артыкул – збор самых базавых момантаў калядавання.

Адным з галоўных вобразаў сярод калядоўшчыкаў з’яўляецца каза. Найчасцей людзі пераапранаюцца ў яе маскай і прасцінай. Але ёсць мясціны, напрыклад Салігоршчына, дзе робяць пудзілка кшталту лялкі, і носяць яго на руках. Казу маглі зрабіць і ў выглядзе драўлянай галавы на дрыне, каб зяпа раскрывалася і хлопала. Раней і жывую казу вадзілі.

З казой наогул звязана шмат цікавага. Сімвал гэтай жывёлы фігуруе ў цыкле гадавых святаў. У жніве ёсць такі звычай пакідаць калоссе “казе на бараду”. Лічылася, што дух урадлівасці поля жыве ў гэтым жыце. Узімку ён выяўляецца ў вобразе казы, і дзе яна ходзіць, там жыта родзіць.  У казы была вельмі істотная роля – падчас каляднай песні яна нібыта памірае і пасля ажывае. Тут ёсць спасылка да язычніцкіх каранёў свята, нібыта старое сонца сыходзіць і нараджаецца маладое.

rmZBxfeSU3o

Другі моцны вобраз – мядзьведзь, якога нашыя продкі ўспрымалі як татэмную жывёлу, пачынальніка роду. У жніўных песнях да яго звяртаюцца як да дзеда “мядзьведзюхна, бацюхна, пакалышы дзіцяцюхна”. А яго валасатасць звязвалі з багаццем. Нявесту, напрыклад, саджалі на дзяжу на вывернуты кажух, бо ён такі ж касматы, як той мядзьведзь.

Калі глянуць глыбей, то можна выказаць меркаванне, што ўваход на Каляды гэтай жывёлы у хату нёс плоднасць і багацце, то бок мядзьведзь выконваў функцыі, якія раней былі ўласцівыя язычніцкаму богу Велесу. Мядзьведзь выступаў як вучоны і паказваў нешта смешнае, кшталту як дзеці гарох крадуць, ці як ваду носяць. Акрамя таго з ім дужыліся мужыкі і маладыя хлопцы.

Маскі рабілі з пап`е-машэ, паперы, бяросты, дрэва, саломы.  Перад выхадам выварочвалі кажухі і хадзілі па дварах. У кампаніі калядоўшчыкаў звычайна быў дзед альбо баба, што вадзілі казу, цыган з мядзьведзем ці канём, механоша і зорканоша. Акрамя таго маглі быць жаўнер, поп, чорт, пан, лекар, жыд і багата каго іншага. Можна меркаваць, што калядоўшчыкі часта пераапраналіся ў тых, каго сустракалі ў паўсядзённым жыцці і маглі з іх пасмяяцца. Таму сёння сярод калядных персанажаў маглі б досыць натуральна выглядаць  банкір, айцішнік, ці міліцыянер.

jigMe6w0w8s

Цыганоў успрымалі як прышлых чарадзеяў. Цыганка варожыла, давала лёсавызначальныя прадказанні на будучы год, альбо сватала сваю дачку. Цыган вадзіў мядзьведзя ці гандяваў каня. Поп прадаваў індульгенцыі, чорт прапаноўваў падпісаць дамову. Быў і бусел. Але ў народный міфалогіі вобраз гэты не адназначны, ён не толькі дзяцей прыносіць, але можа спаліць хату, угнявіўшыся, ці ператварыць чалавека ў птушку і забраць у птушыную краіну. Пераапрануты чалавек з маскай, якая шчоўкала доўгай дзюбай, хадзіў пужаць дзетак. Маладыя дзяўчаты пераапраналіся дзедам, а хлопцы – дзеўкамі ці бабамі.

Цэнтральны сімвал калядавання – зорка. Яе рабілі розным чынам у залежнасці ад рэгіёну. На Палессі бралі сіта і з паперы рабілі яд яго прамяні, тады зорка атрымлівалася аб’ёмнай. На Беласточчыне зоркі падобныя на палесскія. Усярэдзіну там устаўляюць свечку, і калі спявалі калядкі, то яна свяцілася, а ў некаторых варыянтах нават круцілася.

Пэўныя часткі абраду суправаджаюцца адпаведнымі спевамі. Спачатку калядоўшчыкі падыходзяць да хаты і просяцца, каб іх упусцілі. Пасля выступае каза, якую водзіць дзед – для гэтага свая песня пра тое, як каза прыносіць урадлівасць і дабрабыт. Калі каза нібыта памірае, яе ратуюць гаспадары пачастункамі. А пасля ўжо хто на што варты. Ёсць песні для маладых дзяўчат, для бабуль, для нежанатых і гэтак далей. Яны могуць быць як вясёлыя, так і кплівыя. Адпаведныя спевы ёсць і на развітанне.

Калі падчас калядавання нейкі дом абміналі, то гэта лічылася вялікай ганьбай. Але і непрывеціць калядоўшчыкаў было даволі небяспечна. Часам няветліваму гаспадару здымалі браму і выносілі на сярэдзіну дарогі. Таксама маглі падпаліць адрыну ці пакласці на комін ліст шкла, каб дым не выходзіў, а гаспадар не бачыў, чаму так атрымліваецца. Калі мала адорвалі калядоўшчыкаў, то яны маглі і пагражаць: не даш яечка – здохне авечка, не даш каўбасу – хату разнясу.

Раней калядаваць хадзілі па вёсках некалькімі гуртамі. Маглі быць асобна мужчыны і жанчыны, асобна моладзь ці дзеці.

Натуральна, што вяскоўцы дагэтуль ведаюць пра абрад і чакаюць калядоўшчыкаў. Але і гарадскія жыхары радыя святочнай дружыне. Наста Глушко (сябар СЭТ і калядоўшчык са стажам) распавяла, што часцей выпадае калядаваць у сяброў, але калі яны выпадкова завітваюць у нейкі шматпавярховы дом і ходзяць па кватэрах, то іх заўжды цёпла пымаюць: “Людзі сталага ўзросту ўзгадваюць сваю маладосць, калі  традыцыя была больш распаўсюджана, а дзеці захапляюцца спевамі і прадстаўленнем”.

 

Пры падрыхтоўцы матэрыяла выкарыстаныя фрагемты гутарак з Настай Глушко і Цімафеем Акудовічам. 

 

Аўтар Марыя Грыц

Фота Святланы Клепікавай.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту

Шлях аналітыка — рушыць у глыбіню тэксту: чытаць патаемнае, прапісваць невідавочнае. Ну і крыху павучаць. Аналітычная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы

Створаны рэсурс па ахове акаўнтаў, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы biaspeka.me. «Дзелімся з вамі кароткім...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога

Беларуская мастачка і блогерка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Літрадыё вярнулася

Раней гэта быў вялізны архіў пісьменніцкіх галасоў, пісьменнікі і пісьменніцы чыталі там свае творы. А зараз мы пашырыліся, —...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»
    Грамадства
    Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах
    Грамадства
    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип