На сустрэчу, якая адбылася на запрашэнне і пры інфармацыйнай падтрымцы барысаўскай суполкі myza.by 30 верасня, завіталі каля 30 чалавек моладзі, людзей сталага веку, бацькоў з дзецьмі. Барысаўчане мелі магчымасць паслухаць песьні ў выкананні Андрэя Касценя і Рамана Яраша, а таксама ўзяць удзел у віктарыне на тэму жыцця і творчасці Францыска Скарыны і атрымаць падарункі й сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.