• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.03.2022 | Грамадства

Пётр Рудкоўскі: Найважней зараз, каб Украіна стала свабоднай. Гэта прыспешыць вызваленне Беларусі

Са жніўня 1968 года захаваліся звароты чэхаў/славакаў да польскіх вайскоўцаў, калі СССР вырашыў ажыццявіць «спецаперацыю» ў Чэхаславакіі і заангажаваў у яе сваіх паднявольных «саюзнікаў», піша на сваёй старонцы ў Facebook Пётр Рудкоўскі. 


166.png
Пётр Рудкоўскі

Галоўным саюзнікам была тагачасная Польшча, якая не толькі ўдаступніла сваю тэрыторыю савецкім войскам для нападзення на Чэхаславакію, але і выслала свае ўласныя войскі колькасцю каля 25 тыс. ваенных для здушэння Праскай вясны.

Тагачасныя звароты чэхаў/славакаў да палякаў у нечым нагадваюць сённяшнія звароты ўкраінцаў да беларусаў. «Не страляйце ў нашых дзяцей», «Гэта не ваша вайна», «Не станавіцеся памагатымі агрэсара».

166.jpg
Фота з Фэйсбука Пятра Рудкоўскага

Што рабілі або маглі зрабіць звычайныя палякі, каб прадухіліць уцягненне Польшчы ў агрэсію супраць паўднёвага суседа? Красамоўным адказам з’яўляецца каментар у асяроддзі пісьменнікаў (адна з найбольш прагрэсіўных груп насельніцтва). Калі пісьменнік Вітальд Дамброўскі ў парыве самых добрых пачуццяў сказаў, што давайце збярэм подпісы пад зваротам супраць інтэрвенцыі, хтось з калегаў горка прыкмеціў: «Гэтыя подпісы стануць гатовым спісам арыштаваных».

Кардынал Вышынскі — так, той самы легендарны лідэр польскага Касцёла ў часы камунізму — спачатку маўчаў, а праз тыдзень прамовіў вось так: «Гэтая падзея вельмі цяжкая і складаная, таму пра яе лепш маўчаць».

Паасобныя культурныя дзеячы Польшчы ўсё ж выказваліся супраць уварвання ў Чэхаславакію. Большасць — з эмігранцкага асяроддзя, але некаторыя — з тых, што прабывалі ўнутры краіны. 

Можна задаваць пытанні: Чаму палякі тады не рушылі шматмільённым маршам на Варшаву, чаму не струшчылі палітбюро кіроўнай партыі, якая ператварыла іх краіну ў краіну-агрэсара, чаму не затрымалі савецкія танкі і свае ўласныя танкі, якія ехалі ў напрамку Чэхаславакіі? (...)

Адказ тут просты. Ва ўмовах дыктатуры ўплыў грамадства на прыняцце палітычных рашэнняў блізкі нулю, а звяржэнне дыктатур не адбываецца адным шчаўчком пальца. 

Дзеля чаго я прыводжу паралель? З гэтай паралелі можна зрабіць дваякі ўжытак. Можна ператварыць яе ў падкормку для сваіх, беларускіх, цяперашніх крыўдаў і раненняў (адмова адкрываць банкаўскія рахункі, непрыняцце на працу і пад.). 

Што ж, пры жаданні можна выкарыстаць гэтыя паралелі. Кейс жніўня 1968 года можа выбіць грунт з-пад ног любой спробе пакарання беларусаў за дзеянні Лукашэнкі. Больш таго — можа паставіць беларусаў у выйгрышнае становішча. Бо ў 1968 у палякаў не было свайго «батальёна Каліноўскага», за паўтара года да ўварвання не было аналага пратэстаў-2020, не было «рэйкавай вайны», не было таксама гераічных акцый «Не-вайне».

Але я ўсё ж заклікаю — пакуль ідзе вайна — вельмі ашчадна карыстацца гэта паралеллю, не злоўжываць ёю. Аналагічна як эканамічныя санкцыі супраць Пуціна і Лукашэнкі, на жаль, закранаюць расіян і беларусаў, якія рашуча супраць гэтых рэжымаў, так і псіхалагічны прэсінг на агрэсараў можа закранаць невінаватых людзей. Але ў цяперашнай сітуацыі санкцыі і псіхалагічны прэсінг патрэбныя. 

Пакуль Украіна, а поплеч з ёй і беларускі батальён, змагаецца з агрэсарам, варта рабіць «зніжку» на магчымыя крыўды і дыскрымінацыю. Калі дыскрымінацыя дробная, нелёсавызначальная — можна проста махнуць на яе рукой і ісці далей. Калі яна сур’ёзная, патэнцыйна паралізуе далейшае функцыянаванне — што ж, рэагаваць трэба. Але роўна столькі, колькі патрэбна для пераадолення праблемы.

Другі — лепшы — ужытак, які можам зрабіць з гэтай паралелі, — больш аптымістычны і будучыня-арыентаваны. Колькі чэхаў/славакаў сёння памятае пра тую «здраду» палякаў з 1968 года? Ці замінае той прыкры момант сёння выбудоўваць міжчалавечыя, міждзяржаўныя, бізнесовыя зносіны? Наколькі складана чэхам/славакам адрозніць тагачасных палякаў ад польскага аўтарытарнага рэжыму? ...а Польшчу ад СССР?

Дык вось — хай гэта паралель перадусім здыме страх беларусаў перад будучыняй. Бо многія факты дыскрымінацыі страшныя не як адзінкавыя выпадкі, а як злавешчы намёк, што «кляймо назаўсёды». Нічога падобнага. Памагайма Украіне, хто як можа, і ніякага кляйма не будзе.

Істотна ва ўсім гэтым наступнае — ці грамадствы свабодныя, ці не. Свабодныя грамадствы здолеюць пераасэнсаваць мінулае і выбудоўваць нармальныя адносіны. Але важна — менавіта — каб яны былі свабоднымі. Каб дыктатары не маніпулявалі нашым мінулым, а каб мы самі, у нармальных чалавечых сітуацыях, асэнсоўвалі сваё мінулае, распазнавалі магчымыя памылкі і выбудоўвалі будучыя адносіны гарызантальна.

Вось чаму найважней зараз, каб Украіна стала свабоднай. Гэта прыспешыць вызваленне Беларусі. Ва ўмовах свабоды мы абавязкова паразумеемся — з-за гэтага не трэба перажываць.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»

«Не стала Янкі Запрудніка. Чалавека, сэрцам якога была Беларусь. Ён пры жыцці стаў легендай беларускай эміграцыі», —...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Ці ён атрымаў чарговы тэрмін адміністрацыйнага арышту, ці стаў фігурантам крымінальнай справы, пакуль невядома,...

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM