Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

16.08.2022 Музыка

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем ваеннай тэхнікі у адзін з тэлеграм-каналаў. Музыка мае непаўнагадовую дачку.


photo_2022-08-16_16-54-53.jpg

Напісаць ліст Ганне можна па адрэсе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.