Кожнае лета сярод беларусаў адбываецца ўжо традыцыйны «чэлендж» з перадорваннем кабачкоў. Дык што ж прыгатаваць з гэтай дзіўнай гародніны? Прапануем лёгкі летні рэцэпт рагу з інгрэдыентаў, большасць з якіх расце ў нас на лецішчах.
На думку навукоўцаў, радзімай кабачкоў з’яўляецца Цэнтральная Амерыка, дзе іх пачалі культываваць у якасці агароднай культуры яшчэ 5 тыс. гадоў таму. На еўрапейскі кантынент кабачок патрапіў у эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў толькі ў XVI ст., і ніхто тады не думаў ужываць гэты плод у ежу. Першапачаткова кабачкі вырошчвалі як дэкаратыўную культуру.
Калі кабачок дабраўся да нашых земляў, то ён тут вельмі добра прыжыўся і даваў вялікую колькасць пладоў. Нашыя продкі першапачаткова называлі кабачок гарбузом і кармілі ім хатніх свінак. І толькі потым пачалі гатаваць з кабачка і гарбуза розныя стравы. З іх варылі кашы, дадавалі ў супы або тушылі з іншай гароднінай ці мясам.
Чытайце яшчэ:
Каша з гарбуза — карысны і смачны сняданак
Лепш за ўсё гатаваць маладыя кабачкі. Калі ж у вас пераспелы кабачок, то пачысціце яго ад скуркі і выдаліце семкі.
Мы выкарыстоўвалі ў рэцэпце курынае філе, але ў страву можна дадаваць любое мяса ці мясныя вырабы на ваш густ. А можна гатаваць і без мяса, таксама будзе смачна.
Смачна есці!
Нам спатрэбіцца: