• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.10.2022 | Культура Замежжа

Ракетамі па культуры. Мінімум тры важныя культурныя аб’екты ў Кіеве пацярпелі ад ракетных абстрэлаў

Пра гэта паведаміў Міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка ў сваім тэлеграм-канале.


У выніку абстрэлу Кіева пацярпеў будынак філармоніі, Нацыянальны музей мастацтваў імя Багдана і Барбары Ханенкаў, а таксама музей Тараса Шаўчэнкі. Пачытайце гісторыю гэтых будынкаў і паглядзіце, як яны выглядалі да вайны.

Будынак нацыянальнай філармоніі Украіны

Філармонія.jpg

Гэты будынак быў узведзены ў 1882 годзе, у ім адбываліся балі-маскарады, сямейныя святы, дабрачынныя латарэі, літаратурныя і музычныя вечарыны, а ў 1890-я гады ранішнія канцэрты камернай музыкі. Дзейнасць філармоніі не прыпынялася нават у часы Першай Сусветнай і Грамадзянскай войнаў. А вось у часы Другой Сусветнай вайны, ужо ў 1941 годзе філармонія спыніла сваю дзейнасць, але аднавіла ў 1944. У 1980-я гады ў будынку адбыўся шэраг аварый і затапленняў, з-за чаго былі страчаныя каштоўныя архівы.

Нацыянальны музей мастацтваў імя Багдана і Барбары Ханенкаў

1280px-Музей_мистецтв_імені_Богдана_та_Варвари_Ханенків_Київ.jpg

Мастацкі музей, у экспазіцыі якога прадстаўлены найбуйнейшыя ў краіне калекцыі твораў мастацтва Еўропы, Азіі і Старажытнага свету.

Музей быў заснаваны ў 1919 годзе паводле завяшчання калекцыянера Багдана Ханенкі і яго жонкі Барбары на імя Усеўкраінскай акадэміі навук. Асновай калекцыі музея паслужыла прыватная калекцыя мастацтва Багдана і Барбары Ханенкаў — выбітных ўкраінскіх калекцыянераў і мецэнатаў канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя.

Улетку 1941 года, з пачаткам ваенных дзеянняў на тэрыторыі Савецкага Саюза, найбольш каштоўную частку музейнай калекцыі эвакуіравалі ва Уфу. З твораў, якія засталіся ў Кіеве, нацысты адабралі самыя каштоўныя і вывезлі іх з Украіны пры адступленні 1943 года. Сёння музей прыкладвае намаганні да пошуку і вяртання выкрадзеных каштоўнасцяў.

З 1986 па 1998 гады ў будынку праводзілі капітальны рамонт.

Ханевків2.jpg

Так выглядае будынак пасля ракетных удараў. Фота: ТИМОШЕНКО.Офіс

Сёння ў фондах Музея Ханенкі захоўваецца больш за 25 000 прадметаў. Сярод іх каштоўныя прыклады мастацтва Ірана, Тыбету, Кітая, Японіі, Старажытнага Егіпта, Старажытнай Грэцыі і Рыма. Каля 1000 абраных артэфактаў ўваходзяць у пастаянную экспазіцыю.

Нацыянальны музей Тараса Шаўчэнкі

1280px-Бульвар_Тараса_Шевченко_12_Киев_2012_01.jpg

У 1940 годзе Савет Народных Камісараў УССР пастанавіў арганізаваць у Кіеве на базе Рэспубліканскай юбілейнай выставы Цэнтральны дзяржаўны музей імя Тараса Шаўчэнкі, засяродзіўшы тут усе арыгінальныя матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю літаратара. Згодна з пастановай усе матэрыялы з выставы, прадстаўленыя рознымі музеямі і ўстановамі, былі замацаваны за музеем, экспазіцыя якога была адкрыта ў красавіку 1941 года ў памяшканні Марыінскага палаца. Сабрана было каля 10 000 экспанатаў.

Дзейнасць музея была спынена з пачаткам вайны. Каштоўныя экспанаты ўдалося перад нямецкай акупацыяй эвакуіраваць у Новасібірск, іх вярнулі ва Украіну ў 1944 годзе. 24 красавіка 1949 года была адкрыта новая экспазіцыя ў вылучаным урадам памяшканні па бульвары Шаўчэнкі, 12, куды сёння і патрапіла ракета.

311478987_5500155456740075_8491236150034745056_n.jpg
У музеі пасля абстрэлу. Фота з Фэйсбуку

Колькі культурніцкіх будынкаў пашкодзілі абстрэламі з 24 лютага?

Па стане на 5 кастрычніка, згодна інфармацыі ЮНЕСКА, з 24 лютага былі пашкоджаныя 199 аб’ектаў культуры. З іх — 84 рэлігійныя будынкі, 13 музеяў, 37 гістарычных будынкаў, 37 будынкаў, прызначаных для культурнай дзейнасці, 18 помнікаў і 10 бібліятэк.

АМ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні

Трагедыя, што адбылася ў вёсцы Хатынь, не павінна быць забытая, як і падобная гісторыя сотняў іншых вёсак Беларусі....

valiancina_shauchenka
Культура

«Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам

Канцэрты Маргарыты Ляўчук у Варшаве і Гданьску, прымеркаваныя да Дня Волі, адмяняюцца, але гэтым разам не праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»

Прэм’ера аўдыёварыянта кнігі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі «Беларусы Швецыі» на сваёй старонцы ў Фэйсбук. ...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Некалькі дзясяткаў фотаздымкаў з розных гадоў і з розных гарадоў Беларусі прадстаўлены ў беластоцкім хабе «Новая...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    Кіно
    Беларуская анімацыя: Іван Гапіенка і яго фільмы
    Музыка
    У Беласток з першым сольным канцэртам завітаў бард Віктар Шалкевіч
    Мастацтва
    «Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET — персанальная выстава Цемры ў Варшаве.
    Грамадства «Музыка»
    Удзельнікам гурта Litesound прысудзілі «хатнюю хімію»
    Грамадства Літаратура
    Словы, якія забіваюць, і словы, якія лечаць. Што можа паэзія ў часы, калі не да вершаў?
    «Разумняты»
    Мінуўшчына і суаснасць. Распавядаем пра беларускія гарады ў новым выпуску відэапраекта для дзяцей «Разумняты»

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип