Пераклад рамана Евы Вежнавец (сапраўднае імя Святлана Курс) «Па што ідзеш, воўча?» намінаваны на шведскую літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern, паведамляецца на сайце прэміі.
Ева Вежнавец. Фота: Алена Казлова
Літаратурная прэмія Kulturhuset Stadsteatern штогод прысуджаецца за выдатны мастацкі твор у вартым перакладзе на шведскую мову.
Узнагароду атрымліваюць як аўтары так і перакладчыкі. Прызавы фонд у памеры 150 000 шведскіх крон дзеліцца пароўну паміж аўтарамі і перакладчыкамі.
Пераклад рамана «Па што ідзеш, воўча?» на шведскую мову зрабілі Крысціна Бандурына і Мікаэль Нюдаль.
Таксама на прэмію прэтэндуюць кнігі балгарына Георгія Гаспадзінава «Прытулак у часе», Беаты Умубеі Майрэс (Руанда / Францыя) «Усе твае рассеяныя дзеці», Ласла Краснахоркаі з Венгрыі «Herscht 07769», нарвежца Стэйнара Опстада «Яшчэ адна кніга».
Чытайце яшчэ:
Ева Вежнавец: Будучыня ў беларусаў будзе цудоўная, але дарагім коштам
Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна