«Універсальная кніга, з якой давядзецца жыць усім таталітарным рэжымам». Сёння гадавіна выхаду забароненага ў Беларусі рамана Оруэла «1984»

З гэтай нагоды прапануем пачытаць урывак з эсэ Альгерда Бахарэвіча «Кашмар на вуліцы МАЗаў».


AhIbw1TJuje1l6QPMtht5A.jpg

«8 чэрвеня 1949 году ў брытанскім выдавецтве Secker and Warburg раман "1984″ упершыню выйшаў асобным выданнем. Джорджу Оруэлу заставалася жыць менш за год. Пасля вайны ад літаратуры чакалі аптымізму — таго, што ў яе заўжды атрымліваецца найбольш бяздарна. Оруэл гэта ведаў.

Ён спрабаваў пісаць аптымістычныя рэчы — і, мусіць, застаўся б у гісторыі як неблагі эсэіст, майстар сатыры, журналіст... У лякальнай гісторыі лякальных праблемаў. І ён паспяшаўся сказаць тое, што ўсе ведалі і так — але ніхто не наважваўся праводзіць з гэтым веданнем хімічныя экспэрымэнты, пагатоў — у сябе дома.

У яго атрымалася напісаць універсальную кнігу, з якой давядзецца жыць усім таталітарным рэжымам — пасля 1949 году кожны, нават непісьменны дыктатар бачыць на сцяне гэтыя лічбы і не можа прыбраць іх адтуль, яны не сціраюцца: ні крывёй, ні гіпнозам, ні палкай» — пісаў у адным са сваіх эсэ пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

Інфармацыя аб забароне гэтага рамана Оруэла ў беларускіх медыя са спасылкай на копію адпаведнага распараджэння з’явілася 18 мая. Мінінфарм даў каментар тэлеканалу АНТ у той жа дзень, калі слых распаўсюдзіўся: «Гэта фэйк, ніхто гэтую кнігу не забараняў і не мог, бо яна не прызнаная ні экстрэмісцкай, ні яшчэ якой-небудзь шкоднай, каб выключыць яе з продажу». Аднак, кніга знікла з паліцаў кніжных крамаў і онлайн-пляцовак