Абвешчана праграма феста беларускай культуры Minsk x Minga

З 10 па 12 кастрычніка ў Мюнхене пройдзе чацвёрты фестываль беларускай культуры Minsk x Minga.

Afiša

Minsk x Minga — баварскі фестываль незалежнай беларускай культуры, ладзіцца ў Мюнхене з 2022 года. У межах фэсту штогод праходзяць канцэрты, выставы, майстар-класы, спектаклі, літаратурныя імпрэзы і іншыя мерапрыемства з удзелам сучасных беларускіх творцаў.

Фестываль мае на мэце прасоўванне незалежнай беларускай культуры ў свеце і спрыянне нараджэнню сумесных праектаў баварскіх і беларускіх творцаў.

Што ў праграме?

(Звярніце ўвагу: івэнты будуць у розных лакацыях).

10 кастрычніка (пятніца):

 ● 18:00 Адкрыццё фестываля Тэатралізаванае чытанне рамана «Сабакі Еўропы» з Альгердам Бахарэвічам і Паўлам Гарадніцкім

● 20:00 Канцэрт гурта «Касары»

● 21:00 Спеўны сход з гуртом «Касары» 

Месца: Zirka (Halle), Dachauer Str. 110c, Мюнхен 

11 кастрычніка (субота): 

● 11:00 Адкрыццё выставы Лізы Багушэўскай «Sšytak» 

● 12:30 Музычная дзіцячая праграма з удзелам Сержука Доўгушава

● 12:30 Біямедытацыя з Мілай Коткай і Mufer

● 16:00 Беларускі чытацкі клуб 

● 19:00 Канцэрт KOOB (спецыяльны госць — Zoi) 

● 22:00 Канцэрт Sw@da & Niczos

Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

12 кастрычніка (нядзеля): 

● 11:00 Паказ фільма «Пад шэрым небам» і дыскусія з рэжысёркай Марай Тамковіч

Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

● 11:00 — 13:00 Дзіцячая праграма — Мастацкая студыя «Canela» 

Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

● 13:00 Чытанне і дыскусія з Юляй Цімафеевай, прэзентацыя анталогіі «Я выразаю гісторыю» (паэзія і калажы) 

Месца: кнігарня «Lehkuhl», Leopoldstr. 45, Мюнхен 

● 14:00 Чытанне і дыскусія з Альгердам Бахарэвічам, прэзентацыя нядаўна выдадзенай кнігі «Папяровы Голем» 

Месца: кнігарня «Lehkuhl», Leopoldstr. 45, Мюнхен 

● 13:00 Лекцыя Соф’і Кузьміч «Паміж агнём: дыктатура, міграцыя і дзікая прырода ў Белавежскай пушчы» 

Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

● 15:00 Майстар-клас па мове 404. Віктарына з Алінай Нагорнай (анлайн) 

Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

● 19:00 Гурт «Play Men Cry» з Паўлам Гарадніцкім

 Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

● 21:00 Закрыццё фестываля і акустычны канцэрт Сяргея Пукста

Месца: HALLE 6, Dachauer Str. 112d, Мюнхен 

Што па квітках? 

Ёсць розныя варыянты — ад 7 еўра за асобны івэнт да 140 еўра за сямейны квіток на ўсе дні. Дзеткам да 12 гадоў уваход вольны (акрамя дзіцячай праграмы).

Прапануюць разнастайныя зніжкі: удзельнікам «Razam» — зніжка 20% (код: RAZAM20); удзельнікам «Munichščyna» — зніжка 20% (код: BYinBY20); бежанцам з Беларусі/Украіны — зніжка 50% (код: VOLIA50); студэнтам — зніжка 10% (код: Studis).

Падрабязней па спасылцы.