На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацынага відэапраекта для дзяцей «Разумняты».
Чаму Беларусь называюць краінай замкаў. Для чаго і як будаваліся замкі. Якія замкі на беларускіх землях захаваліся да нашага часу, хто ў іх жыў і якія падзеі там адбываліся. Чым знакамітыя Мірскі і Нясвіжскі замкі. Як называлася дзяржава, у якую ў 16 стагоддзі аб’ядналіся Вялікае Княства Літоўскае і Польскае каралеўства. Распавядаем пра гэта ў новым выпуску «Разумнятаў».
А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.
А па гэтай спасылцы знойдзеце цікавыя факты пра Гальшанскі замак.
Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.
Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.
«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся самі і падпішыце вашых дзетак!
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.