Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Чаму на пачатку 16 ст. Еўропа чакала на канец свету? Для каго Скарына быў «ерэтыкам» ? Ці была рэфармацыя на Масковіі і што з ёй зрабілі? Навошта пратэстанты друкавалі кнігі па-старабеларуску? На якой мове езуіты хацелі выдаць Статуты ВКЛ? Чаму ў Рэчы Паспалітай не адбылося Варфаламееўскай ночы? Куды зніклі пратэстанты Вялікага Княства Літоўскага? Тлумачым у нашым відэа.
Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» глядзіце па спасылцы.
______________________________________________________________________
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.