Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Карл ХІІ — геній вайны ці «харызматычны псіхапат»? Навошта яму было Вялікае Княства Літоўскае і незалежная Украіна? «Маскоўскае варварства» — як расійцы знішчылі стары Магілёў і пры чым тут Пётр І? За што калмыкі рэзалі вушы і насы віленскім купцам? Чаму шведы не дайшлі да Масквы і што было б, каб «шведская сістэма» перамагла? Тлумачым у нашым відэа! Згодныя? Нязгодныя? Запрашаем у каментары.
Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» глядзіце па спасылцы.