Пра гэта паведаміў старшыня Ашмянскага райвыканкама Юрый Адамчык.
«Мы не вядзём гаворку пра аднаўленне замка ў першапачатковым выглядзе. Але ёсць добрая ідэя па яго кансервацыі і стварэнні экспазіцыі пад адкрытым небам. Галоўнае — выкарыстаць сам брэнд «Гальшанскі замак».
Дэпутат палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Валянціна Лузіна паведаміла, што «зараз напрацавана праектна-каштарысная дакументацыя па вынясенні лініі высакавольтных электраперадач з тэрыторыі, што прылягае да замка. Гэта дазволіць потым праводзіць гідратэхнічыя працы па аднаўленні сажалак вакол помніка. І гэты гісторыка-культурны аб’ект будзе ўспрымацца тады зусім па-іншаму».
Сёння на разглядзе ў міністра культуры Паўла Латушкі знаходзіцца канцэпцыя праекта архітэктара Ігара Раханскага. Канцэпцыя прадугледжвае кансервацыю замка, аднаўленне захаваўшайся вежы і правядзенне на закансерваваных руінах экскурсій. Асобныя фрагменты замка плануецца музеефікаваць.