Рэтраспектыву спектакляў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі можна паглядзець анлайн

12 ліпеня закрыецца XXXIII тэатральны сезон — сезон «пазнанняў». На сваіх вакацыях РТБД прапануе невялічкую рэтраспектыву спектакляў розных гадоў.

«Спадзяемся, вам будзе прыемна ўзгадаць разам з намі любімыя моманты спектакляў «Беларусь. Дыдактыка», «Сталіца Эраўнд» і дзіцячага спектакля «Воўк-мараплавец»!», — напісана на сайце тэатра.

Спектакль «Беларусь. Дыдактыка»

дарога да сябе, 12+
запіс 2017 года

Spiektakĺ «Bielaruś. Dydaktyka»

Аб сваім месцы ў свеце, аб адносінах з людзьмі, з рэчаіснасцю, роднай прыродай, сваім народам, праз беларускі фальклор і ўрыўкі з беларускай класічнай літаратуры разважае народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, а дапамагае ёй у гэтым музыка Дзмітрый Лук’янчык.

Глядзець анлайн

Спектакль «Сталіца Эраўнд»

парадаксальная камедыя , 16+
запіс 2017 года

Spiektakĺ «Stalica Eraŭnd»

Вагон метро. Два незнаёмыя паміж сабою маладыя мужчыны. Магчыма, яны б ніколі не сустрэліся і не распачалі гутарку, калі б цягнік метро выпадкова не спыніўся паміж станцыямі. Але, як вядома, выпадковасцяў не існуе і тое, што здараецца з намі, заўсёды для чагосьці патрэбна.

Для чаго адбылася гэта нечаканая сустрэча? Як яна зменіць жыццё герояў? Як паўплывае на іх лёсы?

Глядзець анлайн

Спектакль «Воўк-мараплавец»

музычная казка , 0+
запіс 2016 года

Spiektakĺ «Voŭk-maraplaviec»


Былы марскі Воўк на старасці год вырашае парваць са сваім бандыцкім мінулым. Бо яму, як кожнаму з нас, хочацца сяброўства, любові, а яшчэ — мора, плавання, прыгодаў і падарожжаў! І вось ён абвяшчае набор у каманду, якая паплыве праз мора восені і акіян снегу для аб’яднання ўсёй Зямлі. У яго каманду трапляе Заяц, які становіцца сапраўдным сябрам Воўка. Ды толькі Зайца выкрадаюць злодзеі — былыя прыяцелі Воўка...

Глядзець анлайн

Каб глядзець спектаклі, трэба купіць квіток на абраны відэапаказ.

Новы ХХХIV тэатральны сезон РТБД адкрые 20 жніўня спектаклем «Памінальная малітва».