“Рок-Каранацыя” адмененая

18.02.2011

rok

Адменены традыцыйны фестываль “Рок-Каранацыя”, які мусіў адбыцца 18 лютага ў КЗ “Мінск”.

012545

Павал Кашырын – арганізатар фестывалю – ад каментароў адмовіўся, але патлумачыў сітуацыю:

” – Сёння дакладна нічога не будзе. Учора ў КЗ “Мінск” прыязджалі супрацоўнікі МНС і апячаталі залу. Мы зараз чакаем афіцыйнай паперы ад кіраўніцтва КЗ “Мінск”, – паведаміў Павел Кашырын.

Фестываль «Рок-каранацыя», што мусіў адбыцца 18 лютага ў КЗ «Мінск», пройдзе 23 лютага ў менскім клубе «Рэактар». Пачатак, а 19-ай гадзіне.

Ранейшыя квіткі будуць недзейснымі і іх неабходна абмяняць на новыя. Зрабіць гэта можна папярэдне скантактаваўшыся з арганізатарамі фестывалю па тэлефонах: (017) 227 04 82, (029) 611 11 44