«Рух» Алеся Пашкевіча – па-руску!

З’явілася рускамоўнае выданне кнігі Алеся Пашкевіча «Рух» – пад назвай «Сдвиг» («День и ночь», Краснаярск, 1200 асобнікаў, 16+).

“Сдвиг” Алеся Пашкевіча Рух

«“Сдвиг” Алеся Пашкевіча – рэч запамінальная, адметная, шмат у чым нечаканая, – адзначыла рэдактар выдання Марына Савіных. – Тут чытач зможа знайсці і гістарызацыю вядомых  у свеце асобаў (Рудольф Дызель, Нобелі, імператары), і прыгодніцкія, шпіёнскія лабірынты, і рамантычнае каханне, і багаты геаграфічны абсяг (Францыя, Нямеччына, Расійская імперыя, Азербайджан). «Сдвиг» напісаны «шматфарбнай звонкай» мовай. Адметна і тое, што пераклад з беларускага арыгіналу зрабіў сам аўтар».

«День и ночь» было заснаванае ў 1993 годзе пры ўдзеле класіка рускай прозы Віктара Астаф’ева.

Раней у Расіі былі апублікаваныя і папярэднія раманы Алеся Пашкевіча – «Пляц волі» і «Сімъ побҍдиши».

Беларускамоўны «Рух», паводле рашэння журы Прэміі Гедройца, нядаўна быў названы сярод шасці лепшых кніг года.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Глядзіце таксама:

Віктар Марціновіч: Як застацца ў гісторыі, калі гандлюеш бензінам

Канстанцін Касяк: Эпоха вялікіх перамен

«Шпіёнскі» раман Алеся Пашкевіча – гісторыя працягваецца

Электронік замест Рудольфа Дызэля

Хай вярблюды ўвойдуць