Сёлета абласное свята «Ружанская брама» можа не адбыцца.
Правядзенне фестывалю, які арганізатары ладзяць на тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу з 2011 года, як правіла, у пачатку чэрвеня, на гэты раз знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Прычынай таму — банальны недахоп фінансаў.
Верагоднасць таго, што мерапрыемства, якое збірае шмат людзей — як даследчыкаў гісторыка-культурнай спадчыны, так і проста цікаўных, усё-такі адбудзецца, існуе. Але не раней, чым у жніўні.
Марына Вакульская, budni.by