9 снежня ў школах №1 і №3 г. Бяроза ў межах акцыі “Пяцісотгоднасць”, арганізаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”, адбыліся творчыя сустрэчы з паэткай Валянцінай Осіпавай і бресцкім літаратарам і перакладчыкам Яўгенам Балясіным. На сустрэчы прысутнічалі настаўнікі і вучні старэйшых класаў, якія мелі магчымасць больш поўна пазнаёміцца з дзейнасцю грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, пачуць на роднай беларускай мове вершы Валянціны Осіпавай і ўрыўкі з апавяданняў Яўгена Балясіна. Вялікую цікавасць у слухачоў выклікалі пераклады нямецкіх класікаў на беларускую мову, зробленыя Балясіным. Творчая імпрэза садзейнічала прабуджэнню зацікаўленасці да сучаснай беларускай літаратуры ў яшчэ большай колькасці школьнікаў. Было шмат цікавых пытанняў, якія сведчаць аб тым, что сучасная моладзь з вялікім інтарэсам ставіцца да літаратурнага працесу ў Беларусі. На памяць аб сустрэчы многія актыўныя ўдзельнікі творчых дыскусій ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” атрымалі паштоўкі і сувеніры, а школьныя бібліятэкі папоўнілі свае фонды часопісамі “Дзеяслова” і рэгіянальнымі літаратурнымі альманахамі.