Зняволенаму рэдактару Сяргею Сацуку выставілі абвінавачанні па новых артыкулах

Рэдактару «Ежедневника» Сяргею Сацуку, які быў затрыманы 8 снежня мінулага года, прад’явілі абвінавачанні па яшчэ двух артыкулах крымінальнага кодэкса, паведамляе БАЖ.


907.jpg

Раней журналіста вінавацілі ў атрыманні хабару. Нядаўна сканчаўся максімальна магчымы гранічны тэрмін утрымання Сяргея пад вартай па гэтым артыкуле. І літаральна некалькі дзён таму Сацук паведаміў у лісце з СІЗА пра новыя абвінавачанні.

Цяпер рэдактара вінавацяць яшчэ і ў распальванні варажнечы (арт.130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.

На дадзены момант у няволі ў Беларусі знаходзяцца 28 прадстаўнікоў медыя.