• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.08.2016 | Грамадства

SEI Youth. Мой першы бізнес – дзе мары ператвараюцца ў рэальныя бізнес-планы

З 13 па 18 жніўня 2016 у в. Ляскоўка адбыўся першы трэнінг па сацыяльным прадпрымальніцтве для моладзі і падлеткаў, арганізаваны беларускім моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Новыя твары” і бельгійскай некамерцыйнай арганізацыяй ОДБ Брусель у межах праграмы “Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва”.

Цэлы тыдзень дзяўчаты і хлопцы з розных гарадоў Беларусі вывучалі сацыяльнае прадпрымальніцтва. Зацята, з імпэтам прапрацоўвалі яны свае ідэі грамадска карысных бізнесаў, знаёміліся з гендэрным аспектам працоўных адносін, даведаліся пра экалагічны след і канцэпцыю “зялёнага офісу” – каб ужо на этапе распрацоўкі ўлічваць магчымы ўплыў сваёй справы на навакольнае асяроддзе і чалавека. Малявалі партрэты сваіх патэнцыйных спажыўцоў, выкарыстоўваючы дызайн-мысленне і стратэгічнае планаванне, складалі канву бізнес-мадэлі, знаёміліся з асновамі маркетынгу і фінансавай пісьменнасці. Не абышлося і без сціслага, але вельмі змястоўнага курсу па прававых асновах прадпрымальніцтва, вывучэння магчымасцей пошуку грошай ды інвеставання. І, безумоўна, спрабавалі свае сілы ў пітч-прэзентацыі ў фінальны дзень праграмы.  Падчас навучання 27 будучых прадпрымальніц і прадпрымальнікаў, якіх клапоціць працаўладкаванне людзей з інваліднасцю, арганізацыя дапамогі і вольнага часу людзей сталага веку, прафесійная арыентацыя падлеткаў, аднаўленне навакольнага асяроддзя і адраджэнне беларускай культуры, сустракаліся з беларускімі сацыяльнымі прадпрымальнікамі, сярод якіх заснавальнік аўкцыёна дабарчынных сустрэч МаеSens і галоўны арганізатар буйнейшага ў краіне конкурсу сацыяльных праектаў “Social Weekend” Аляксандр Скрабоўскі, крэатыўны дырэктар talaka.byІван Вядзенін, дырэктарка кансалтынгавай установы “Сацыяльныя тэхналогіі бізнесу” Галіна Мацюшэнка, сацыяльная прадпрымальніца з Нідэрландаў і аўтарка кнігі “Гэта Беларусь, дзетка!” Марыя Чаракова, піяр-менеджэр краўдфандынгавай платформы ulej.by Вольга Мжэльская, аўтарам праекта “Інтернет-барьеров нет!” Аляксеем Аўгусціновічам.

Вольга Капачэня

Максімальна практычна зарыентаванае навучанне – першае, на што паставілі арганізатары. Каардынатарка праграмы для падлеткаў Вольга Капачэня адзначае,  што  “трэніг грунтуецца на нефармальнай адукацыі, аснова якой – практычнае ўжыванне атрыманых ведаў непасрэдна пад час самога навучання. Гэта не толькі стварае магчымасць для “замацавання тэорыі”, але робіць працэс рухомым ды нясумным. Нефармальная адукацыя ўлічвае ўсе стылі навучання. У часе нашага трэнінгу ўдзельнікі і ўдзельніцы шмат працавалі ў малых групах, дыскутавалі, абмяркоўвалі, гулялі і спрабавалі на сабе розныя ролі, аналізавалі, крэатывілі і стваралі прататыпы сваіх бізнес-рашэнняў. Менавіта гэта разнастайнасць практыкаванняў дала магчымасць замацаваць вялікі аб’ём абсалютна новых для іх ведаў, што адзначылі ўсе нашы навучэнцы.  За тыдзень яны адолелі бізнес-праграму, ідэнтычную той, па якой навучаюцца спрактыкаваныя дарослыя, не стаміліся і, як яны самі сцвярджаюць, нават яшчэ больш натхніліся на стварэнне ўласных прадпрыемстваў”.

Алёна Ліс

“Выпускнікі першай школы будуць надалей узельнічаць у разнайстайных конкурсах стартапаў і сацыяльных праектаў, такіх як “Social Weekend”, карыстацца магчымасцямі збору сродкаў і арганізацыі дапамогі праз “Улей” і TALAKA, а самыя паспяховыя зробяцца ментарамі для навучэнцаў наступнага году школы,” – адзначае старэйшы праграмны менеджэр ОДБ Брусель Алёна Ліс. “У кастрычніку мы абвесцім набор у школу з сумешчанай анлайн і афлайн формай  навучання для паўналетніх удзельнікаў, дзе ў якасці ментараў будуць выступаць прадстаўнікі беларускай дыяспары, якія дамагліся адчувальнага поспеху ва ўласным бізнесе. Мэта такой “школы”  –  даць магчымасць будучым і дзейсным беларускім сацыяльным прадпрымальнікам прапрацаваць сваю бізнес-ідэю, прадукт ці паслугу па 24 навучальных модулях, якія будуць ўлучаць бізнес-планаванне, фінансавую і юрыдычную пісьменнасць, маркетынг ды іншыя неабходныя для разумення і арганізацыі бізнес-працэсу веды і навыкі”.

Больш фота можна знайсці па гэтай спасылцы

ОДБ Брусель

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип