• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.04.2012 |

Sepultura: слэм на Вербніцу (фотарэпартаж)

7 красавіка клуб Re:Public прыняў сапраўдную легенду сусветнай метал-сцэны з Бразіліі – гурт Sepultura. Мінскі канцэрт стаў апошнім ва ўсходнееўрапейскім турнэ, прысвечаным рэлізу новага альбома Kairos. За некалькі дзён да імпрэзы высветлілася, што падтрымку на сцэне бразільцам зладзяць гурты IVORYGOD (Гомель) і Рикошет (Мінск).

З вялікім жалем хачу сказаць, што дзве першыя каманды пабачыць амаль не атрымалася. Канцэрт пачаўся са спазненнем амаль на гадзіну, і пакуль я зразумеў што чарга нарэшце варушыцца і адстаяў яе да канца, першы гурт скончыў свой выступ. Я чуў, што хлопцам моцна парэзалі сэт-ліст, пакінуўшы песняў пяць, таму іх змаглі паслухаць далёка не ўсе наведнікі канцэрту. Затое я пабачыў частку шоу ад РИКОШЕТ. Гурт выдаў якасную порцыю энергічнай музыкі (прагучалі амаль усе іх хіты), але мала часу на сцэне і дрэнна наладжаны гук не далі адчуць увесь патэнцыял музыкаў. Але было ў гэтых тэхнічных накладках і штосьці добрае – якраз перад тым як апошнія слухачы зайшлі у клуб, да яго пад’ехаў невялікі мікрааўтобус, з якога выйшаў сам гурт Sepultura! Яны паціснулі рукі ўсім ахвотным і хутка зайшлі у клуб.

Пасля сыходу са сцэны «РИКОШЕТ» яе занялі тэхнікі Sepultura, якія амаль паўгадзіны ўсталёўвалі і наладжвалі апаратуру. У выніку хэдлайнеры пачалі выступаць толькі а палове дзявятай (на квітку пазначаны час 18.00), але яно было варта таго – гучанне атрымалася вельмі якасным і шчыльным, фірмовым для гурта. Разагрэтыя папярэднімі музыкамі і напоямі з бара, слухачы адразу ж распачалі слэм і мош, ад якога ў мяне яшчэ крыху баляць бакі. Нягледзячы на тое, што гурт прыехаў з новай праграмай, публіка пачула ўсе хіты Sepultura, старыя і новыя. Dead Embryonic Cells, Refuse/Resist, Territory, Mask, Sepulnation, Arise… Прычым самі музыкі скакалі па сцэне не горш за слухачоў – было бачна, што іх заводзіць энергія людзей. Вакалісту было мала проста спяваць ды скакаць, і часамі ён пачынаў граць на маленькім барабанчыку. У перапынках паміж песнямі бразільцы дзякавалі Мінску за падтрымку і спрабавалі размаўляць па-руску: можна было разабраць “Spasibo very much” і “Piva”.

Скончыўся канцэрт неўміручымі баевікамі Ratamahatta і Roots Bloody Roots, пасля чаго людзі пачалі паціху разыходзіцца. Самыя адданыя фанаты вырашылі дачакацца музыкаў каля ўваходу ў клуб, але праз гадзіну чакання ім сказалі, што музыкі даўно паехалі ў гатэль. Крыху палегчыць гэты жаль змагла толькі піца, якую адзін з памочнікаў Sepultura нёс у машыну і па дарозе пачаставаў самых стойкіх фанатаў. Будзем спадзявацца на хуткае вяртанне гарачых бразільскіх хлапцоў – на канцэрце Дэрэк голасна здзіўляўся, што яны так рэдка прыязджаюць да такіх адданых фанатаў.

Андрэй Мухамор
Фота: Аляксандр Ждановіч 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі

Зараз ён знаходзіцца са сваёй сям’ёй у Эстоніі. «Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Беларусы свету

40 дзён без Янкі Запрудніка. Яго сям’я дзякуе ўсім, хто выказаў спачуванне з нагоды смерці

40 дзён прайшло, як адышоў у лепшы свет Янка Запруднік, патрыярх беларускай дыяспары, доктар гісторыі, палітолаг,...

valiancina_shauchenka
Гатуем з «Будзьма!»

Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»

Марылі пакаштаваць страву са стала князя ВКЛ? Мы падзелімся з вамі рэцэптам! Зразы завіўныя падавалі за часамі...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Краіна

У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара

Скульптурную кампазіцыю з бюстам Янкі Купалы адкрылі 1 ліпеня ў пасёлку Копысь Аршанскага раёна — у месцы,...

Апошнія навіны

    Грамадства Беларусы свету
    У сузаснавальніка TheVillage-Беларусь і kyky Аляксандра Васілевіча скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі
    Гатуем з «Будзьма!»
    Зразы завіўныя, як у Ягайлы на сняданак. Гатуем разам з «Будзьма»
    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень
    Літаратура Беларуская мова Беларусы свету
    Кнігі беларускіх пісьменнікаў Альгерда Бахарэвіча і Андрэя Адамовіча трапілі ў доўгі спіс прэстыжнай польскай прэміі Angelus
    Грамадства
    Адзіны ў Беларусі музей вузкакалеек адкрыюць пад Лідай. Як купка энтузіястаў ратуе тэхніку і дарогі
    Грамадства
    У Мінску пачаліся грамадскія абмеркаванні рэканструкцыі парку Горкага

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM