• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.12.2021 | Адукацыя Беларуская мова

Шэсць крокаў да пашырэння беларускай мовы ў інтэрнэце

«Умовы для мовы» праводзяць кампанію за беларускую мову ў інтэрнэце. Вы можаце далучыцца.


preview_23.jpg

“Навіны, сайты, мабільныя праграмы — усё пераважна па-руску. Па-беларуску немагчыма даведацца, а якой прымае лекар у лякарні, замовіць ежу, даведацца пра курсы кіроўцаў, загугліць рацэпт, пачытаць пра моду і гэтак далей. У большасці выпадкаў уладальнікі парталаў і мабільных праграм проста не падумалі пра тое, што адсутнасць беларускай мовы можа дыскрымінаваць. Варта напісаць ім пра гэта,” — кажа прадстаўніца ініцыятывы "Умовы для мовы" Аліна Нагорная.

Кампанія складаецца з некалькіх крокаў. Ужо апублікаваныя 6 крокаў з іх: беларуская мова на анлайн-мапах, беларуская мова на сайтах выканкамаў і іншых дзяржаўных установаў, беларуская мова ў мабільных праграмах, беларуская мова ў анлайн-крамах, беларуская мова на сайтах лякарняў і медыцынскіх цэнтраў, беларуская мова ў інстаграм.

Хочаце, каб беларускай мовы ў інтэрнэце было больш? Далучайцеся да кампаніі “е-Мова”!

1 крок — беларуская мова на гугл-мапах!

Вы можаце дадаваць назвы месцаў па-беларуску. Палацаў, гандлёвых цэнтраў, лякарняў, кінатэатраў, стадыёнаў — любых месцаў. Для гэтага трэба: абраць месца, націснуць "рэдагаваць", дадаць беларускую мову і выправіць лацінку (калі ёсць), даслаць выпраўленні. Важна, каб беларуская мова стаяла ў наладах гугла.

2 крок — беларуская мова на сайтах выканкамаў і іншых дзяржаўных установаў!

Класіка — гэта калі беларуская мова толькі на галоўнай старонцы. Часам можна яшчэ сустрэць цікавыя памылкі. Бывае, што беларускай мовы наогул няма. А бывае, што старонка цалкам перакладаецца гугл-транслейтам. Яшчэ сустракалі, калі беларуская версія зусім маленькая і на ёй нават адраса выканкама не знайсці.

Карацей, варта заняць чыноўнікаў карыснай справай. Проста прааналізуйце сайт любой дзяржустановы, знайдзіце на ім форму для электронных зваротаў і напішыце што не так. Тут спасылкі на ўсе сайты выканкамаў Беларусі. 

3 крок — беларуская мова ў мабільных праграмах!

Напішыце распрацоўшчыкам мабільных дадаткаў, якімі вы карыстаецеся, прапанову дадаць версію на беларускай мове.

4 крок — беларуская мова ў анлайн-крамах!

Oz.by, е-дастаўка, Буслік, 21vek, wildberries… — усё па-руску.

Нагадайце кіраўніцтву крамаў, у якіх вы набываеце, што мы ў Беларусі і беларуская мова тут дзяржаўная. А таксама, што жаданне кліента — закон. Знайдзіце на сайце крамы форму зваротнай сувязі і напішыце прапанову дадаць на сайт беларускамоўную версію.

5 крок — беларуская мова на сайтах лякарняў і медыцынскіх цэнтраў!

Мы ўсе ходзім да лекараў. І каб патрапіць да іх, па-руску гуглім тэлефоны, каб запісацца. Чытаем па-руску інфармацыю пра паслугі на сайце. А ўсё таму, што ў Беларусі па-беларуску медыцынскай інфармацыі амаль не існуе. І яна не з’явіцца, пакуль вы не дашлеце зварот. Мы стварылі зварот. Скапіюйце яго і дашліце на электронную пошту лякарняў і медцэнтраў, паслугамі якіх вы карыстаецеся.

Я карыстаюся медыцынскімі паслугамі вашай установы. Каб атрымліваць неабходную інфармацыю, я наведваю сайт вашай установы.


Інфармацыя на вашым сайце падаецца выключна на рускай мове. Такая практыка дыскрымінуе грамадзян, якія карыстаюцца беларускай мовай, а таксама ставіць пад пагрозу іх жыццё і здароўе, бо яны могуць недакладна зразумець інфармацыю, прадстаўленую на рускай мове і зрабіць высновы, не адпаведныя рэчаіснасці.
На падставе адзначанага,
ПРАШУ:
1. Дадаць на сайт вашай установы версію на беларускай мове;
2. У адпаведнасці з Законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” даць адказ на мой зварот у вызначаны законам тэрмін.

6 крок — беларуская мова ў інстаграм!

Інстаграм ужо даўно перастаў быць месцам, дзе мы глядзім толькі фотачкі нашых сяброў. Цяпер мы тут чытаем навіны, замаўляем тавары, шукаем псіхолагаў, масажыстаў і цырульнікаў, сочым за навінкамі любімых брэндаў, чытаем парады па харчаванні, па фізічных практыкаваннях, глядзім на прыгажосць ад беларускіх рамеснікаў, смяемся з розных мемаў… Інстаграм — гэта цэлы свет інфармацыі і паслуг. І для Беларусі гэты свет рускамоўны.

Як гэта выправіць? Вельмі проста.

Капіюем гэты пост і ставім яго ў інсту з любой вашай фоткай. Абавязкова тэгаем як мага больш старонак брэндаў, блогераў, сяброў, спецыялістаў — усіх, каго вы чытаеце па-руску, а хацелі б чытаць па-беларуску. Так людзі даведаюцца пра вашае жаданне і, магчыма, для іх гэта стане штуршком да беларускай мовы.

Будуць публікавацца новыя крокі. Сачыце за навінамі ў сацсетках “Умовы для мовы”.
тэлеграм 
інстаграм
фэйсбук 
вк
Далучайцеся да кампаніі і дзяліцеся скрынамі сваіх дзеянняў у сацсетках з хэштэгам #емова. Актыўныя ўдзельнікі кампаніі атрымаюць падарункі (бірулькі, налепкі). А сярод самых актыўных удзельнікаў кампаніі будуць разыграныя паўэрбэнгі, а таксама кнігі Аліны Нагорнай “Мова 404”.



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Восень у Завоссі,...

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

Апошнія навіны

    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип