Беларускія школы да 1 жніўня павінны вызначыцца з тым, якія прадметы гардэроба стануць адметнымі ў школьнай форме іх вучняў у новым навучальным годзе. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінадукацыі.
Кіраўнік Мінадукацыі Андрэй Іванец распавёў, што гэта можа быць. Паводле яго слоў, можна выбраць адметным элементам штаны, жакеты, спадніцы, кашулі з нанесеным лагатыпам установы адукацыі (значок або эмблема). Таксама гэта можа быць асаблівы аксэсуар: гальштук ці хустка.
Раней у Мінадукацыі раскрытыкавалі слуцкую школу, якая абрала адметным элементам хустку. Тады там заявілі, што школы іх няправільна зразумелі, хустку і гальштук выбіраць як абавязковы элемент нельга, гэта павінна быць менавіта адзенне, а не аксэсуар.
Цяпер, як відаць, у Мінадукацыі перадумалі і дазволілі і хустку, і гальштук.