28 лістапада ў гімназіі №1 г. Дзяржынска Мінскай вобласці адбылося Шоў Беларушчыны для 9-х класаў прысвечанае юбілею беларускага кнігадруку. Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся шмат новых і цікавых фактаў з гісторыі друкаванай кнігі, больш шырока пазнаёміліся з выбітнымі асобамі, якія займаліся друкам, выдавецтвам і напісаннем кніг. У працэсе Шоў кожны ўдзельнік мог не толькі адказаць на пытанні, якія былі зададзены вядучым, а таксама і паўдзельнічаць у абмеркаванні дадзенай падзеі, выказаць свае прапановы па ўдасканаленні праграмы. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.