У Дзяржынскім раёне прайшлі адукацыйныя праграмы “Шоў Беларушчыны”, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысціх захопнікаў.
2 ліпеня ў лагеры “Арлёнак” вёскі Станькава, 3 ліпеня ў г. Дзяржынску і в. Путчына, 4 ліпеня ў в. Дворышча прайшлі адукацыйныя праграмы “Шоў Беларушчыны”, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысціх захопнікаў. Адметнасцю дадзеных мерапрыемстваў былі дадатковыя пытанні, прысвечаныя знакавай даце, а таксама тое, што большасць мерапрыемстваў прайшла на вольным паветры. Лепшыя ўдзельнікі атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі” – паштоўкі “Не маўчы па-беларуску”,торбы, майкі.