9 жніўня ў парку г. Дзяржынска Мінскай вобласці адбылося Шоў Беларушчыны.
Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што на ім прысутнічалі людзі сталага ўзросту, а пытанні віктарыны былі пашыраныя блокам пытанняў пра Цмока, які выклікаў вялікі інтарэс сярод удзельнікаў, бо нешматлікія ведалі, што ў нашых краях жыла такая міфалагічная істота.
Праграма прайшла станоўча, самыя актыўныя атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.