10 жніўня ў парку г. Дзяржынска адбылася адукацыйная праграма “Шоў Беларушчыны”. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што яно сабрала рознаўзроставую катэгорыю ўдзельнікаў. Нягледзячы на гэта, ўсе вельмі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.