“Шоў Беларушчыны” ў Мінску

1 лістапада ў дзіцячым доме №4 г. Мінска адбылося “Шоў Беларушчыны”. Мерапрыемства праходзіла на вакацыях для рознаўзроставай катэгорыі дзяцей. Шоў праграма спадабалася ўсім яго ўдзельнікам, што было бачна па добрым настроі і апладысментах. Па заканчэнні праграмы кожны атрымаў падарунак ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі”.