Што не так з Булгакавым? Разбор рамана «Майстар і Маргарыта»: сталінізм, руская імперыя і сілы зла

Андрэй Хадановіч вяртаецца на прасторы беларускага YouTube і ў новым відэа разбірае раман Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта».


Vokladka

Чаму раман «Майстар і Маргарыта» не зусім пра дабро і зло? Якія цёмныя бакі ёсць у біяграфіі Булгакава? Які французскі драматург быў ролевай мадэллю для аўтара? Што высмейваў Булгакаў у сваіх творах, а што не (і гэта істотна)? Каго нагадвае Воланд у рамане? Чым адрозніваецца «майстар» ад «пісьменніка»? Для каго напісаны твор Булгакава? «Рукапісы не гараць» — чаму гэта не пра беларускую літаратуру? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.