Штылетнікі — сакрэтная служба паўстанцаў. Тэрор і канспірацыя. Новы выпуск відэапраекта «Беларусь 1863»

На ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» выйшла чарговая серыя гістарычнага серыяла пад назвай «Беларусь 1863». Гэта гісторыя студзеньскага паўстання 1863–1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Што гэта было? Навошта? Пра якіх герояў і антыгерояў паўстання мы ніколі не чулі? Дзе праўда, а дзе — міфы?

1.png

Каму і за што паўстанцы адразалі вушы? Як працавала служба бяспекі таемнага ўраду? Навошта паўстанцам свой суд, скарб і дакументацыя? Пашпарты таемнага ўраду — хто іх меў і навошта? Як друкавалі «Мужыцкую праўду» і для чаго падпольшчыкам сваё фотаатэлье? Таемная дзяржава паўстанцаў 1863 — у нашым відэа.