На вуліцы Vilniaus, 37 у Вільні вешаюць шыльду Браніслава Тарашкевіча. Пра гэта паведаміў Ігар Случак на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
У Вільні ўсталёўваюць шыльду Браніслава Тарашкевіча
Памятная шыльда Браніславу Тарашкевічу был ўсталяваная на гэтым доме 9 лістапада 1994 года. Раней гэта быў дом № 12 па вуліцы Віленскай. Тарашкевіч жыў тут з 1923 па 1926 год.
Год таму шыльду знялі на час рамонта дома. Сёння, як бачым на фотаздымку, вяртаюць на месца.
Браніслаў Тарашкевіч — адзін з самых вядомых і энергічных дзеячаў беларускага руху першай паловы ХХ стагоддзя з’явіўся на свет у Мацюлішках непадалёк ад Вільні. Цікавіцца мовазнаўствам і пытаннямі нацыянальнай ідэнтычнасці пачаў у даволі раннім узросце.
Аўтар знакамітай «Беларускай граматыкі для школ», якая вытрымала некалькі выданняў. Быў адным з ініцыятараў і стваральнікаў Таварыства Беларускай Школы, якое дзеіла на абшарах Заходняй Беларусі ў 1921–1936 гадах і налічвала ад 10 да 15 тысяч сябраў.
У 1925–1927 гадах Тарашкевіч — адзін з арганізатараў i старшыня ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады — левай партыі, якая налічвае сто тысяч сяброў. За сваю палітычную дзейнасць двойчы сядзеў у польскай турме.
У верасні 1933 года польскія ўлады памянялі зняволенага Браніслава Тарашкевіча на беларускага друматурга Францішка Аляхновіча, які сядзеў тады на Салаўках. Арыштаваны ў 1937 годзе як «крупнейший белорусский нацдем». Расстраляны ў лістападзе 1938 года.
Падрабязней пра Браніслава Тарашкевіча чытайце ў артыкулах на нашым сайце:
«Дзядзька Тарас! Што чуваць у Вас з беларускай граматыкай?»
Як Браніслаў Тарашкевіч пераклаў «Іліяду» ў Гродзенскім астрозе