Усё пачалося ў Антычнай Грэцыі яшчэ да новай эры, дзве з паловай тысячы гадоў таму. У канцы VI ст. да нараджэння Хрыста ў Афінах выбухнула народнае паўстанне, якое зрынула дэспатычную ўладу. Потым афіняне пачалі думаць, як жыць далей. Яны ўжо мелі досыць тыраніі і, каб не дапусціць яе паўтарэння, паспрабавалі збудаваць новы, лепшы дзяржаўны лад, які атрымаў назву дэмакратыя (народаўладдзе). Што адбылося следам за паўстаннем? Якія асноўныя прыцыпы афінскай дэмакратыі, распавядаем у артыкуле.
Працяг. Папярэдні тэкст: Дэмакратыя і «канец гісторыі»
Старажытныя Афіны. Акропаль. Фота: cdn.thecollector.com
Галоўнай ідэяй рэформы была замена ўлады меншасці на ўладу большасці народа. Менавіта гэты грамадскі пераварот паводле ягонай важнасці ў гісторыі чалавецтва сёння параўноўваюць з вынаходніцтвам кола або адкрыццём Амерыкі.
Што ж адбылося ў Старажытнай Грэцыі следам за пераваротам у Афінах?
Менавіта ў шэрагу грэцкіх гарадоў-дзяржаў (полісаў, па спецыяльнай тэрміналогіі), якія спрадвеку кіраваліся рознага кшталту арыстакратамі, алігархамі, манархамі, тыранамі, непасрэдны ўдзел у кіраванні пачалі прымаць многія грамадзяне — г. зн. усе асабіста вольныя дарослыя мужчыны.
Старажытная Грэцыя
У аснове канцэпцыі грэцкай, найперш афінскай дэмакратыі, якая лічыцца класічнай, ляжала некалькі тэзаў-аксіёмаў:
Умовы, неабходныя для сістэмы народаўладдзя
Грэцкія мысліўцы-рэфарматары сфармулявалі некалькі важных умоваў, неабходных для спраўнай дзейнасці сістэмы народаўладдзя:
Пнікс, месца народных сходаў у Афінах. Фота з Вікіпедыі
Рада пяцісот: ¼ усіх афінскіх грамадзян за 12 гадоў
У старажытных грэкаў дзяржава і ўдзел у кіраванні былі натуральнай часткай жыцця. Агульныя сходы грамадзян збіраліся даволі часта — да 50 разоў у год. Аднак шмат якія справы вымагалі папярэдняй падрыхтоўкі, таму неабходны быў пастаянна дзейны орган, які да таго ж кантраляваў бы выканаўчую ўладу.
У Афінах ім стала г. зв. Рада Пяцісот, сяброў якой выбіралі, кідаючы жэрабя, каб у яе ўваходзілі не толькі прафесійныя палітыкі. Склад рады змяняўся штогод і, напрыклад, за 12 гадоў у ёй адпрацавалі 7500 чалавек, ці каля ¼ усіх афінскіх грамадзян.
Дзясятая частка райцаў павінна была пастаянна знаходзіцца на гарадской плошчы, некаторыя нават там начавалі, каб грамадзяне мелі да іх непасрэдны доступ. А яшчэ працавалі суды, розныя камітэты, і ўсе яны фармаваліся шляхам лёсавання.
Прамова Перыкла. Карціна 1852 г, мастак Піліп Фольц. Фота з Вікіпедыі
Для нас тое выглядае дзіўна, але начальнікам чалавек станавіўся нават супраць сваёй волі. Хто ўхіляўся ад пасады, страчваў грамадзянскія правы і сам статус грамадзяніна. Толькі некаторыя пасады, якія вымагалі спецыяльных ведаў, напрыклад, военачальнікаў, абсаджваліся праз выбары сярод прафесіяналаў. Увогуле замена чыноўнікаў на пасадах адбывалася так хутка, што, паводле выказвання Арыстоцеля, грамадзянін — гэта той, хто адначасова кіруе і падлягае кіраванню.
Сістэма афінскай дэмакратыі мела шмат нязручнасцяў і недахопаў (пра іх пазней), але пратрымалася больш за сто гадоў — даўжэй, чым у большасці сённяшніх дэмакратычных дзяржаў.
Працяг будзе.
Канстанцін Семяновіч, Budzma.org