У пачатку красавіка “СкарынаКвіз”, прымеркаваны да юбілею беларускай Бібліі, прайшоў у Рэчыцы. Мерапрыемства праходзіла ў рамках кампаніі “Пяцісотгоднасць”. Удзельнікі адказвалі на пытанні, звязаныя з жыццём Францішка Скарыны, яго перакладніцкай і друкарскай справай. Квіз, ці іншым словам, віктарына, меў назву “Факт ці фэйк”.