• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.05.2022 | Грамадства

Гісторык: «Калі ідзе скажэнне фактаў, то ніколі добра не будзе»

Ці паўплывалі працэсы ў беларускім грамадстве на навуковую сферу? Што адбывалася ў беларускай навуцы, пачынаючы з 1994-га? Пра гэта распавяла у эфіры «Еўр*радыё» прафесарка Беластоцкай Палітэхнікі і доктарка гістарычных навук, Святлана Куль-Сяльверстава. Таксама яна паразважала, ці звязаныя паміж сабой інфармацыйная гігіена і перапісванне гісторыі. Гутарку пераказала «Салідарнасць».


154.jpg

Наколькі зменшылася колькасць навукоўцаў

Нават калі не ангажавацца палітычна, а паглядзець проста на лічбы, якія ёсць, то не проста здзіўляешся, але і не разумееш, куды ідзе навука ды ўвесь інавацыйны працэс у Беларусі.

У свой час Інстытут сацыялогіі, гэта былі афіцыйныя даследаванні, яны зрабілі падсумаванне, як выглядае дынаміка сярод навуковых кадраў і наогул інавацыйнага працэса. І калі я пазнаёмілася з гэтымі лічбамі, то мне стала не па сабе.

З 1994-га па 2019-ы колькасць навуковых супрацоўнікаў зменшылася ў 4 разы. Калі ва ўсім свеце лічба расце, бо зразумела, што навука — гэта рухавік усяго — рухавік прамысловасці, прагрэса, сацыяльнага развіцця — ў нас ішло вось такое скарачэнне.

Не таму што пры СССР было занадта непатрэбных кадраў. Аказалася, што іх нават мала, асабліва ў некаторых галінах. Проста навука пачала фінансавацца па астаткавым прынцыпе «што засталося, тое і паложым».

Чаму навукоўцы сыходзяць

Тут шмат фактараў і нельга сказаць, што справа толькі ў зарплаце. Так ці інакш, той хто заангажаваны ў навуковыя даследаванні, будзе працаваць і за капейкі. Іншая справа — гэта чысткі, скарачэнне ставак, скарачэнне праграм і праектаў. Многія людзі былі выкінутыя на вуліцы.

Пра закрытасць беларускай навукі

Апроч гэтага, навука не можа развівацца ў асобна ўзятай краіне. Яна можа развівацца толькі калі ёсць кантакты і абмен з сусветнай супольнасцю. Зараз гэта толькі так.

У нас жа праблемы — гэта выезд і абмен з замежнымі калегамі, публікацыя вынікаў даследаванняў у замежных выданнях, атрыманне замежных грантаў — гэта ўсё кантралюецца і абмяжоўваецца. Я гэта па сабе ведаю.

Усё гэта было заўсёды на асабістых кантактах. Можа быць Акадэмія Навук або некаторыя інстытуты мелі дзяржаўныя праграмы і праграмы абмена, але калі ўзяць абласныя ўніверсітэты і навуковыя цэнтры, там гэта ўсё было мізерным.

Мяне ўразіла, калі я даведалася, што ў нашай Акадэміі Навук 2 ці 3 гады таму не было ніводнага часопіса, які б быў у замежных базах. То бок беларускія навукоўцы пісалі, даследавалі, друкавалі ў Беларусі ці ў той жа Расіі, а ў свеце пра гэта ніхто не ведаў.

Бо ў базах гэтых публікацый проста няма. Нават часопіса Акадэміі Навук няма. Усе публікацыі ў стол.

Пра якія сумесныя праекты можна гаварыць, калі Еўропа, Амерыка або Японія, дзе найбольш моцныя даследчыцкія тэндэнцыі, не ведаюць, што тут робіцца?

Пра адсутнасць сістэмнага падыходу

Яшчэ адна праблема — структура саміх навуковых даследаванняў. На што былі выдаткі? Што прасоўвалася, а што не? Ізноў, калі браць часы БССР, для гістарычнай навукі была картатэка навукоўцаў, і мы ведалі, хто чым займаецца, якія дэсертацыі піша, у якім накірунку працуе. Каб не было перакрыжаванняў і гэтак далей. Цяпер такого няма.

Па сацыяльных або грамадскіх навуках няма агульнай каардынацыі. Усё на ўзроўні чутак, маўляў, «гэтым займаецца гэта, а іншы іншым».

Нават няма некаторых спецыяльнасцяў, якія патрэбны. І калі чалавек хоча абараніць дэсертацыю і працаваць у гэтым накірунку, то ён не можа, бо ў пераліку спецыяльнасцяў такой дысцыпліны няма.

Напрыклад, гісторыя навукі. Няма такой спецыяльнасці ў Беларусі як гісторыя навукі. Па вялікім рахунку, пішы для сябе кніжкі, ты не будзеш за гэта мець ні навуковай ступені, ні кар’еры.

Навошта нам патрэбная навука

Ужо падлічана, як навука ўплывае на прамысловасць і як яна развівае інавацыйны працэс. Любая навука. Нават гуманітарная. Сацыялогія або паліталогія, то бок навукі аб грамадстве, таксама даюць не нейкі віртуальны эфект, а канкрэтны фінансавы, то бок гэта можна манетызаваць.

Нават тая ж гісторыя дае магчымасць развіцця турызма. Я гісторык, я ведаю як гэта робіцца.

Пра перапісванне гісторыі ў Беларусі

Хай пішуць. У дадзеным выпадку гэта ўсё роўна будзе ўсім вядома. Напісаць рэцэнзію і ацаніць гэта з пункту гледжання рэальнай гісторыі, то бок са спасылкамі, з аналізам — гэта можна заўсёды. А інтэрнэт дасяжны зараз не для аднаго і не для двух чалавек.

І яшчэ. Вы думаеце яны добра напішуць? Калі ідзе скажэнне фактаў, то ніколі добра не будзе.

Адна мая знаёмая настаўніца і пісьменніца праводзіць такія ўрокі для дзяцей. Пытаецца «што фэйк, а што не фэйк, давайце адрознім». І адказвае, што правільна, а што неправільна.

Таму хай прапаганда піша, а мы сваё напішам і паглядзім, у каго будзе лепей. Я тут не сумняваюся. Другая справа, што вельмі актыўна трэба працаваць з уменнем работаць з інфармацыяй. Трэба вучыць людзей работаць з інфармацыяй.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM