Скончана следства па справе Таццяны Вадалажскай

«Нам стала вядома, што следства скончана. Верагодней за ўсё, новых абвінавачванняў Таццяне не прад’яўлена і справа будзе будавацца на першапачатковых абвінавачаннях па арт. 342 ч.1», — пішуць калегі Тацяны Вадалажскай.


70.jpg

«Дата суда можа вызначыцца на працягу месяца.

Настрой у Таццяны бадзёры і яна настроена аптымістычна.

Таня малюе і чытае любімых аўтараў, калі ёсць такая магчымасць.

Адносіны ў камеры сяброўскія: фантазуюць і робяць кулінарныя шэдэўры ў складаных умовах».

Нагадаем, Таццяна Вадалажская была затрыманая  23 сакавіка пасля візіту ў СК.